2006-12-14 14:07:20

Заява Святога Пасада аб генацыдзе супраць гебрэяў.


У сувязi з праходзячай у Тэгеране канфярэнцыяй Святы Пасад нагадвае аб сваёй пазыцыi, ужо паданай у дакуменце Камiсыi па рэлiгiйных адносiнах з юдаiзмам: “Мы памятаем: разважаннi аб Халакосце”.
Мiнулае стагоддзе было сведкай спробы знiшчыць гебрайскi народ i забойства мiльёнаў гебрэяў усiх узростаў i сацыяльных узроўняў толькi за тое, што яны належалi да гэтага народа. Халакост стаў аграмаднай трагедыяй, да якой немагчыма ставiцца абыякава.
Каталiцкая Царква ставiцца з глыбокай павагай i вялiкiм спачуваннем да вопыта, якi перажыў гебрайскi народпад час Другой сусветнай вайны: прыпамiн аб гэтых жудасных фактах павiнен заставацца папярэджаннем для людзей з мэтай пазбегнуць канфлiктаў, паважаць законныя права ўсiх народаў, заклiкаць да мiру ў iсцiне i справядлiвасцi.
Гэту пазыцыю, сярод iншага, выказаў Свяцейшы Айцец Ян Павел II° каля помнiка “Яд Вашем” у Ерусалiме 23 сакавiка 2000 года i падцвердзiў Бенедыкт XVI° пад час наведвання канцэнтрацыйнага лагера Асьвенцым 28 траўня бягучага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.