Прадстаўнiк Апостальскага пасада выступiў на паседжаннi АБСЕ.
Арцыбiскуп Домiнiк Мамбертi, сакратар Аддзела Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана па
зносiнам з дзяржавамi, прыняў удзел у 14 паседжаннi мiнiстраў, якое адбылося пры Арганiзацыi
па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе. Паседжанне адбылося ў сталiцы Бельгii. На iм
прысутнiчалi мiнiстры замежных спраў усiх дзяржаў, якiя з’яўляюцца членамi АБСЕ. У
сваёй прамове арцыбiскуп Мамбертi выказаў надзею, што спатканне “умацуе i рэалiзуе
вопыт ва ўдасканаленнi метадаў, якiмi карыстаецца АБСЕ ў iмкненнi да канчатковай мэты:
мiру i стабiльнасцi ў еўра-атлантычнай зоне пры садзейнiчаннi развiтых краiнаў, дзе
годнасць чалавека i рэлiгiйны аспект прызнаюцца фундаментальным правам”. “Святы
Пасад высока цэнiць дакументы, накiраваныя на актывiзацыю барацьбы з гандлям людзьмi
i заклiкаючыя звярнуць асаблiвую ўвагу тых, што пакутуюць. Праблема сэксуальнай эксплуатацыi
дзяцей, часта злучана з гандлям людзьмi, патрабуе асаблiвых мераў. Каталiцкая Царква
не можа не заклiкаць мiжнароднае грамадства да прыняцця адпаведных мераў у гэтым плане”,
- адзначыў монсiньор Мамбертi. Арцыбiскуп прыпомнiў таксама словы Свяцейшага Айца
Бенедыкта XVI°, прамоўленыя пад час яго падарожжа ў Турцыю: “Прызнанне станоўчай ролi
рэлiгii ў жыццi грамадства можа i павiнна падштурхнуць нас да больш глыбокага разумення
чалавека”. На прыканцы сваёй прамовы ватыканскi дастойнiк зазначыў: “Святы Пасад спадзяецца,
што падобнае прызнанне i павага здолеюць адкрыта i шчыра прысутнiчаць у АБСЕ i яе
структурах, асаблiва ў тым, што тычыцца талерантнасцi”.