2006-12-11 14:44:02

Папа Бэнэдыкт 16 асьвяціў новы Касьцёл


Сьвяцейшы Айцец зрабіў гэта ў нядзелю, раніцай, 10-га сьнежня наведваючы парафію Найсьвятой Дзевы Зоркі Эвангэлізацыі, якая знаходзіцца ў квартале Рыму, які завецца ЭЎР-Торрыно. У сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, Папа паясьніў сэнс урачыстага асьвячэньня сьвятыні ды ролю парафіяльнае супольнасьці ў жыцьці хрысьціяніна. У нашым грамадзкім кантэксьце парафія зьяўляецца маякам, які кідае сьвятло веры. Такім чынам Касьцёл выходзіць насустрач найбольш глыбокім і найбольш сапраўдным жаданьням чалавечага сэрца, даючы сэнс і надзею жыцьця для паадзінокіх асоб ды сем”яў.
Ад 1990-га году ў Рыме пабудавана больш за 50-т парафіяльных цэнтраў. Актуальна будуецца чатыры Касьцёлы а на пабудову чарговых чатырох улады выдалі ўжо дазвол.








All the contents on this site are copyrighted ©.