2006-12-11 14:16:26

Паніхіда пасьля сьмерці былога кіраўніка Беларускае Праграмы Радыё Ватыкан айца Рабэрта Тамушанскага


Супрацоўнікі беларускае рэдакцыі Ватыканскага Радыё ( значыць наш невялікі беларускі калектыў) былі прысутнымі на паніхідзе, якую асдлужыў 10 сьнежня ў рымскай Царкве Сьвятога Антонія, пры каледжы “Русікум” Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў, архімандрыт Сяргей Гаек у саслужэньні кіраўніка нашай праграмы айца Клаўдзія Рабінэ. Мы усе разам успамянулі 10 гадавіну сьмерці айца Тамушанскага, які амаль 40 гадоў свайго жыцьця прысьвяціў служэньню Беларускай Царкве і справе беларускасьці.
Ён пахаваны на могілках “Прыма Порта” Вечнага Гораду непадалёк магілы айца Пятра Татарыновіча, які амаль 57 гадоў таму назад запачаткаваў беларускую сэкцыю на Ватыканскім Радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.