2006-12-11 11:26:37

Лiст падзякi кард. Гузара прымеркаваны да 60 гадавiны Львоўскага псеўдасабора.


Кардынал Любамір Гузар ад імя ўсіх епіскапаў Кіева-Галіцкага Вярхоўнага грэка-каталіцкага архіепіскаўства накіраваў лісты падзякі арцыбіскупу Львоўскаму кардыналу Марьяну Яворскаму, Старшыне рыма-каталіцкай Біскупскай канфярэнцыі Украіны, арцыбіскупу Каунаскаму Сігітасу Тамкявічусу, Старшыне Біскупскай канфярэнцыі Літвы, і арцыбіскупу Янісу Пуяцу, Старшыне Біскупскай канфярэнцыі Латвіі.
У афіцыйным пасланні кардынал Гузар піша, што ў 2006 годзе Украінская Грэка-каталіцкая Царква адзначыла 60 угодкі псеўдасабора, які праходзіў 8-10 сакавіка 1946 года, і на якім было прынята рашэнне аб ліквідацыі Царквы і аб прымусовым пераводзе вернікаў грэка-католікаў пад юрысдыкцыю РПЦ МП.
“У гэтым годзе мы прааналізавалі прычыны, развіццё і наступствы той трагічнай спробы зліквідаваць нашу Царкву. На агульным фоне адмоўных успамінаў аб перажытых пераследаваннях нам прыемна тое, што нашы браты хрысціяне, якія таксама ў тыя часы падпалі пад пэўныя абмежаванні ў афіцыйным існаванні і сваёй дзейнасці, былі гатовы дапамагчы нашаму духавенству і нашым вернікам, не баючыся магчымых рэпрэсій”, - сказана ў лісце падзякі галавы Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.