2006-12-11 14:15:30

Бiскуп нямецкага горада Бамберг вельмi любiць спорт.


Вось ужо дзясяты раз арцыбіскуп Людвіг Шык з гэтага горада быў узнагароджаны залатым медалём асацыяцыі “Спорт Германіі”. Пад час цэрымоніі ўзнагароджання ён адзначыў, што “людзі павінны разумець, што цела з’яўляецца дарам Пана, і да яго трэба ставіцца адпаведным чынам”.
Арцыбіскуп Бамберга прыняў удзел у спаборніцтве на трываласць, у якім ён прабег 50 метраў за 8 секундаў. За свае спартыўныя асягненні прэлат атрымаў тытул “самы хуткі біскуп Германіі”.
57-гадовы арцыбіскуп удзельнічаў і ў іншых спартыўных спаборніцтвах: ён праплыў 200 метраў за непоўных 7 мінут, скокнуў у даўжыню на 2 метра 20 см, кінуў ядро на 9 метраў 60 см і быў трэццім у кросе на 3 км. “Мне вельмі падабаецца прыймаць удзел у гэтых спаборніцтвах. Вельмі важна, каб Царква імкнулася развівацца як у духоўным, так і ў фізічным сэнсе”, - зазначыў арцыбіскуп Шык.







All the contents on this site are copyrighted ©.