2006-12-09 11:30:34

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка сустрэўся з біскупамі рымска-каталіцкае Царквы. Акрамя іншага, ён паведаміў касцёльнаму святарству. што яшчэ ў чэрвені накіраваў у Ватыкан пасланне Папу Бенедыкту 16 з запрашэннем наведаць Украіну.


Роля касцёла ў жыцці украінскай дзяржавы - такі быў галоўны змест сустрэчы. Прэзідэнт Віктар Юшчанка запэўніў , што дзяржаўныя структуры ставяцца з вялікай павагай да ўсіх хрысціянскіх Цэркваў краіны і цэняць іх клопат аб маральным умацаванніп, адзінстве і дабры украінскага народа. Супрацоўніцтва дзяржавы і рэлігійных арганізацый з'яўляецца ключавым для духоўнага адраджэння народа."Значыцца, - заключыў прэзідэнт,- павінна развівацца добрым поступам." Кіраўнік краіны - нашай сястры-суседкі Украіны адзначыў на сустрэчы з рэлігійнымі дзеячамі, што ў развіцці агульаеўрапейскага дыялогу неабходныя талерантнасць і ўзаемная духоўная падтрымка. Высока ацаніўшы ў гэтым рэчышчы візіт Папы Яна Паўла 2 на Украіну ў годзе, прэзідэнт падкрэсліў, што гэты візіт зрабіў выключны ўклад для Украіны, каб даць усведамленне яе як неад'емнай часткі еўрапейскай цывілізацыі. у першую чаргу - культурнай і духоўнай.







All the contents on this site are copyrighted ©.