Рыме завершыліся святаванні 500-годдзя з дня нараджэння святога Францішка Асізскага.
У папскім Урбаніянскім універсітэце адбылася прынагодная заключная канферэнцыя, на
якой выступіў дзяржсакратар Ватыкану кардынал Бертоне.
Прамоўца, у прыватнасці, выказаўся наконт адносінаў з Кітаем. Ён запэўніў, што нядаўняе
несанкцыянаванае Ватыканам так званае біскупскае рукапалажэнне не перашкодзіць руху
дыялогу між Святым пасадам і кіраўніцтвам Кітаю. На пытанне прысутных журналістаў
аб там, якое слова было б магчымым у гэтым моманце у кірунку старшыні Кітайскай Народна-Дэмакратычнай
Рэспублікі Ху ДзінТао, дзяржсакратар Ватыкану адказаў:"Я б спытаўся яго, як ён думае
працягваць разсіццё Кітая, маючы на ўвазе не толькі эканамічны прагрэс, але таксама
культурнае развіццё ў духу традыцый вялікага кітайскага народа, а таксама міжрэлігійны
і міжкультурны дыялог." Кардынал далей падкрэсліў, што ўзаемныя дыпламатычныя сувязі
знаходзяцца ў перспектыве будучыні і выказаў надзею, што ажыццёвяцца, нават калі гэтыя
планы кітайскіх уладаў патрабуюць часу для фармавання і рэалізацыі на практыцы. Далей
ён запэўніў, што двухбаковыя перамовы не спыняюцца. " Натуральна, - сказаў
кардынал Бертоне, - апошні факт - гэта ўчынак, які тармозіць адносіны (Кітая) са Святым
пасадам і каталіцкай Царквою і не спрыяе іх развіццю. Аднак на кожным шляху непазбежныя
аварыі", - сумна пажартаваў прэлат.