2006-12-07 15:09:32

Католікі з Гродзешчыны атрымалі дазвол на будаўніцтва новага Касьцёлу


6 снежня 2006 г. вернікі гродзенскай парафіі Маці Божай Вастрабрамскай спынілі галодоўку ў сувязі з тым, што ўлады далі дазвол на будаўніцтва касцёла. Менавіта гэтага патрабавалі ўдзельнікі акцыі пратэсту на чале з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам Шэметам.
Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч атрымаў ліст, падпісаны старшынёю Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Саўчанкам, у якім улады даюць дазвол на будаўніцтва святыні. Вернікі парафіі Маці Божай Астрабрамскай спрабавлі атрымаць гэты дазвол на працягу амаль дзесяці гадоў, але безвынікова. Згубіўшы надзею, з 1 снежня каталікі вырашылі распачаць галадоўку пратэсту. Колькасць яе ўдзельнікаў дасягнула 16 чалавек. Галадаючых каталікоў у Гродне падтрымалі таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій.








All the contents on this site are copyrighted ©.