2006-12-06 14:43:53

Прэзiдэнт Украiны сустрэўся з каталiцкiмi бiскупамi краiны.


Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка спаткаўся 5 лiстапада з каталiцкiмi бiскупамi краiны. Пад час сустрэчы ён паведамiў, што ў чэрвенi бягучага года накiраваў пасланне Свяцейшаму Айцу Бенедыкту XVI°, у якiм запрасiў яго наведаць Украiну.
Пад час сустрэчы абмяркоўвалiся адносiны дзяржавы i Цэркваў, а таксама роля Рыма-каталiцкай Царквы ва Украiне.
Прэзiдэнт адзначыў, што дзяржава з аднолькавай павагай ставiцца да ўсiх Цэркваў, якiя клапоцяцца аб маральным умацаваннi, еднасцi i дабрабыце грамадзянаў. Спадар Юшчанка ўпэўнены, што супрацоўнiцтва дзяржаўных ворганаў i рэлiгiйных арганiзацый з’яўляецца вельмi важным для духоўнага адраджэння народа i павiнна развiвацца належным чынам.
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Украiна мае глыбокую заiнтэрэсаванасць у развiццi агульнаеўрапейскага дыялога талерантнасцi i ўзаемнай духоўнай падтрымкi. “Вiзiт ва Украiну Свяцейшага Айца Яна Паўла II° у 2001 годзе меў выключнае значэнне для краiны як складаючай часткi еўрапейскай духоўнасцi i цывiлiзацыi”, - зазначыў Вiктар Юшчанка.







All the contents on this site are copyrighted ©.