2006-12-06 14:43:28

Кардынал Гузар пракаментаваў вiзыт Свяцейшага Айца ў Турцыю.


Вiзiт Свяцейшага Айца ў Турцыю, як вядома, выклiкаў некаторыя пратэсты ў мусульманскiх краiнах. Тэрарыстычная арганiзацыя “Аль Каэда” акрэслiла яго “крыжовым паходам супраць iслама”. Сваё меркаванне з нагоды гэтага вiзiту выказаў галава Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы кардынал Любамiр Гузар пад час свайго знаходжання ў Бруссэлi.
“Гэты вiзiт, - зазначыў кардынал, - вельмi смелы з боку Папы Рымскага. Спадзяюся, што ён будзе карысным, хаця ж я чуў, што там былi пратэсты. Але пратэсты пройдуць i, магчыма, iстотнае ўзаемапаразуменне будзе асягнута. Адносiны Каталiцкай Царквы з iсламам, мусульманскiм светам – гэта вельмi спецыфiчная сфера, неабходна разглядаць яе з пазыцыi сёняшняга дня. Мы iснуем у абсалютна новай сiтуацыi, калi i сярод мусульманаў i ў Каталiцкай Царкве адбываюцца духоўныя працэсы. Адным з iх з’яўляецца так званы фундаменталiзм, дзе людзi вельмi вузка разумеюць сваю рэлiгiю i жадаюць навязаць яе iншым, любымi магчымымi i немагчымымi спосабамi”, - сказаў галава украiнскiх грэка-католiкаў.
Па ягоных словах, такая з’ява, якая сёння, на жаль, вельмi распаўсюджана ў рэлiгiйных колах, не пакiдае надзеi на хуткае i лёгкае ўзаемнае паразуменне. “Тут неабходна вялiкае цярпенне, каб прыняць адзiн iншага, каб не было жадання навязваць нешта адзiн аднаму. Гэта вельмi цяжкая справа”, - лiчыць кардынал Гузар.
Але галава УГКЦ выказаў надзею, што ўзаемнае паразуменне прыйдзе. “Думаю, калi б мы гэтага асягнулi, гэта быў бы вялiкi крок наперад”, - зазначыў царкоўны дастойнiк.







All the contents on this site are copyrighted ©.