2006-12-06 10:47:57

Заява сакратара Бiскупскай канфярэнцыi Турцыi пасля вiзiту Папы.


Прэсавы сакратар Біскупскай канфярэнцыі Турцыі, монс. Рыгор Маровіч адзначыў, што людзі на вуліцах гавораць, што “Папа не з’яўляецца ворагам іслама, усе прынялі яго с задавальненнем” і “няхай ён прыязджае кожны год”.
Па словах монс. Маровіча, “насельніцтва краіны рада візіту Папы ў Турцыю. Аб гэтым гавораць многія мусульманскія дзеячы. Спатканні Бенедыкта XVI° з прэм’ер-міністрам Эрдаганам, Прэзідэнтам Сезерам і старшынёй Упраўлення да спраў рэлігій сп.Бердакоглу былі асноўнымі момантамі падарожжа Папы, якія знялі напружанне, што панавала ў Турцыі ў апошнія дні”.
“Аптымізму Папы, не пашкодзілі нават пагрозы Аль Каэды”, - заявіў монс. Маровіч, дадаўшы, што візіт Свяцейшага Айца стварыў асаблівы клімат і ўмацаваў хрысціянскія суполкі розных канфесій, якія існуюць у Турцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.