2006-12-06 10:43:42

Галава Грэцкай Праваслаўнай Царквы наведае Свяцейшага Айца.


Яго Блаславенства Хрыстодулас, Архіепіскап Афінскі і ўсёй Грэцыі будзе знаходзіцца з візітам у Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° з 13 да 16 снежня бягучага года. Галава Грэцкай Царквы апошні раз наведаў Рым каб прыняць удзел у паховінах Папы Яна Паўла II°. Але гэтым разам у першыню ў гісторыі кіраўнік Грэцкай Праваслаўнай Царквы наведае афіцыйным чынам Папу.
Свяцейшы Айцец сустрэніцца з Яго Блаславенствам Хрыстодуласам і суправаджаючымі яго асобамі ў чацьвер 14 снежня. Пад час урачыстай цэрымоніі, якая адбудзіцца ў рымскай базыліцы св.Паўла па-за Мурамі, высокаму госцю будзе перададзены ланцуг, якім быў прыкованы святы апостал Павел. А ў Папскім Латэранскім універсітэте архіепіскапу Хрыстодуласу будзе нададзены ганаровы тытул “Honoris Causa”. Плануецца, што пад час знаходжання ў Рыме галава Грэцкай Праваслаўнай Царквы наведае розныя святыя месцы Вечнага горада.
Візіт архіепіскапа Афінскага быў ухвалены Святым Сінодам Грэцкай Праваслаўнай Царквы 3 лістапада бягучага года, які ў сваім паведамленні для СМI выказаў “задавальненне гэтым падарожжам, якое павінна прынесці станоўчы плён”.







All the contents on this site are copyrighted ©.