2006-12-06 13:47:16

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 6 сьнежня.


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Папа сустрэўся з пілігрымамі з дыяцэзыі Ляцыё, ў якой дарэчы знаходзіцца Рым, ды з іншымі італьянскімі пілігрымамі. За тое ў зале імя Папы Паўла 6-га з іншымі пілігрымамі, што прыбылі з розных краін сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Папа зрабіў падрахунак са свайго Апостальскага падарожжа ў Турцыю, сказаўшы, між іншым, наступнае:
RealAudioMP3
Дзякуем сёньня Богу за памысны ход Апостальскага Падарожжа ў Турцыю, да краіны якой Канстытуцыя падкрэсьлівае сьвецкасьць дзяржавы і адначасна і большая частка насельніцтва вызнае іслам.
Дзеля гэтага ўжо ў першы дзень візіту, сустракаючыся з прадстаўнікамі ўладаў, Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў патрэбу браньня пад увагу рэчаіснасьці Бога ў публічным жыцьці і прытрымлівацца рэлігійнае свабоды. Падкрэсьліваючы значэньне ісламу заахвоціў хрысьціянаў і музульманаў да супольнае турботы пра чалавека, мір і справядлівасьць.
Наступнага дня ў Эфэзе Папа сустрэўся з вернікамі Каталіцкае Царквы, наведаў Дом Божае Маці, які збудаваў паводле традыцыі Эвангэліст Ян. У часе адслужанай там Сьвятой Імшы, разам з вернікамі маліўся за мір на Сьвятой Зямлі і ў сьвеце.
Урачысаьсьць Сьвятога Апостала Андрэя на трэці дзень паломніцтва была нагодаю да важных сустрэч Біскупа Рыму з Усяленскім Патрыярхам Барталамеям І, Армянскім Патрыярхам ды з прадстаўнікамі іншых веравызнаньняў і рэлігій.
Сярод іншых важных здарэньняў з гэтага падарожжа Сьвяцейшы Айцец успомніў таксама падпісаньне Супольнае Каталіцка-Праваслаўнае Дэклярацыі ды візіт ў музэі “Ая Софуя”, ў Блакітнай мячэці, ў Армянскай Катэдры ды Катэдры Сьвятога Духа ў Істамбуле. Выказаў надзею, што Апостальскае Падарожжа ў Турцыю ўзмацуе Касьцёл у адважным абвяшчаньні Эвангэльля праўды, любові і міру.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў надзяляючы на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.