2006-12-04 15:14:45

Кіраўнік прэсавай службы Ватыкану айцец Федэріко Ламбардзі заявіў, што "Святы Пасад не валодае паўнамоцтвамі ў справе вырашэння пытання аб уступленні Турцыі ў Еўрапейскі Саюз"


Заява выклікана тым, што ў моманце сустрэчы Папы Бенедыкта 16 у аэрапорце Анкары прэм'ер-міністр Турцыі Реджэл Эрдаган запытаўся аб гэтым важным для ягонай краіны палітычным пытанні. Па словах спадара Эрдагана, якія ён потым абвясціў у СМІ, Папа адказаў:"Мы не палітыкі, але жадаем бачыць Турцыю ў Еўропе". У гэтай сувязі прэсавы прадстаўнік Папы айцец Ламбардзі моцна падкрэсліў, што канчатковае рашэнне аб прыняцці Турцыі ў ЕС знаходзіцца па-за кампетэнцыяй Ватыкану.







All the contents on this site are copyrighted ©.