2006-12-04 15:11:57

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 3 сьнежня



А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб разам з Ім адгаварыць гэтую багародзічную малітву. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем яе, Бэнэдыкт 16 сказаў, “што ў часе Апостальскага Падарожжа ў Турцыю, адчуваў малітву ўсёй хрысьціянскай супольнасьці, якая яго падтрымлівала.” Выказаў надзею, што гэтае незабыўнае духоўнае і душпастырскае дасьведчаньне, дасьць яшчэ больш шчырае супрацоўніцтва ўсіх хрысьціян ды для дыялогу з веруючымі музульманамі. Сьвяцейшы Айцец падзякаваў уладам краіны ды прыяцелям турэцкага народу за “прыняцьце годнае іхняга традыцыйнага духа гасьціннасьці”.
RealAudioMP3
Жадаю, перад усім з удзячнасьцю прыпомніць дарагую мне супольнасьць католікаў, якія жывуць на турэцкай зямлі. Думаю аб ёй, калі з сёньняшняю нядзеляю мы ўваходзім у час Адвэнту. Мне было дадзена сустрэцца і супольна адслужыць Сьвятую Імшу разам з тымі нашымі братамі і сёстрамі, якія часта знаходзяцца ў нялёгкіх сітуацыях. Гэта сапраўды маленькае стада, дыфэрэнцыйнае і багатае энтузыязмам веры, якую- можна сказаць- пастаянна перажывае, ўзмацоўвае надзеяю, дасьведчаньнем Адвэнту—сказаў Папа Бэнэдыкт 16.
Далей ён падкрэсьліў, што Адвэнт ёсьць часам надзеі. Веруючыя ў Хрыста запрошаныя да актыўнага чаканьня Ягонага прыйсьця. Духа чуйнасьці павінна падтрымліваць малітва ды рэчаіснае заангажаваньне любові. RealAudioMP3
У часе Адвэнту Літургія часта нам прыпамінае і запэўнівае нас, намагаючыся быццам-бы пераадолець нашае натуральнае недавер”е, што Бог прыходзіць: прыходзіць, каб быць з намі ( ў кожнай нашай сітуацыі) прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас, каб жыць з намі і ў нас. Прыходзіць, каб запоўніць прасторы, якія нас аддаляюць і падзяляюць. Прыходзіць, каб нас прымірыць з сабою і паміж намі. Прыходзіць у гісторыю чалавецтва, каб стукаць да дзьвярэй кожнага чалавека добрай волі, каб даць паадзінокім людзям, сем”ям і народам дар братэрства, дар згоды і міру—сказаў Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.