2006-12-04 15:14:06

У гэтую суботу, вечарам Папа Бенедыкт 16 узначаліў цэлебраванне Вячэрні з першай нядзелі Адвэнту на Раство Хрыстовае.


У часе Адвэнту - Божае ласкі для Царквы, якую праз стагоддзі вядзе Дух Святы, ажыўляецца зноў і зноў наша засяроджанае чаканне на Уцелаўленне Сына Божага. Цэлы Касцёл углядаецца ў Госпада Нашага Езуса Хрыста, Які заўсёды тут прысутны, каб варта цэлебраваць таямніцу завершання Выратавання людзей і чакаць Апошняга Прыйсця Госпада напрыканцы часоў.
Вячэрня адбылася ў базіліцы святога Пятра ў Рыме і адкрыла новы літургічны год - гадавы цыкл "аnni circulus"- ад Рыства Хрыстовага да Узнясення, у пастаяннай гатовасці пастыраў і Божага народу да Паруссіі - канчатковага звароту да людзей Сына чалавечага - Бога, уцелаўлёнага праз улонне Марыі Дзевы - Госпада Хрыста! Пастом і малітваю пачнем жа прыспешваць Свята!







All the contents on this site are copyrighted ©.