2006-12-01 14:54:30

У Маскве прайшоў круглы стол, прысвячаны прамове Бенедыкта XVI° у Рэгінсбургу.


Круглы стол “Вера і розум у хрысціянскім вопыце”, прысвячаны прамове Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° у баварскім горадзе Рэгінсбург, прайшоў напрыканцы лістапада ў памешканні культурнага цэнтра “Духоўная бібліятэка”. У спатканні прынялі ўдзел рэктар каталіцкай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу святар Паоло Пеццы; журналіст газеты “Iзвестія” Максім Сакалоў; філосаў, дырэктар Iнстытута сінэргійнай антрапалогіі Сяргей Харужій; супрацоўнік радыё “Радонеж” Уладзімір Можегаў і іншыя. У якасці вядучага выступіў галоўны рэдактар часопіса “Фома” Уладзімір Легойда. Адкрыў спатканне кіраўнік культурнага цэнтра “Духоўная бібліятэка” Жан-Франсуа Тіры.
Сяргей Харужый у сваёй прамове адзначыў, што, перад тым як прачытаў Рэгенсбургскую прамову Свяцейшага Айца, да яго дайшлі чуткі аб яе “публічным успрыняцці”. Калі ж ён асабіста прачытаў згаданую прамову, то зразумеў, што гэта – “дасканалы твор хрысціянскага мысліцеля”, творы якога спадар Харужый чытаў і раней. Гэта творы кардынала Язэпа Рацынгера, па меркаванню расейскага навукоўца, “спакойнага, класічнага, укарэненага ў гісторыі веранавучання”. Па словах Сяргея Харужага, яго ўразіў кантраст рэальнага зместу прамовы з яе публічнай трактоўкай. Каб зразумець прыроду гэтага кантраста, лічыць ён, мала быць філосафам – трэба быць спецыялістам па міжнародным адносінам. Што ж тычыцца зместу прамовы, то праблема спаткання веры і розума абсалютна “класічная і акадэмічная”. У тым, што тычыцца рэакцыі на прамову, то тут спадар Харужый зазначыў: “Я бачу чарговае сведчанне таго, як глыбока рушыла наперад еўрапейская думка ў дабрахвотнай адмове ад разумных, культурных, духоўных асноў”, - зазначыў навуковец.







All the contents on this site are copyrighted ©.