2006-11-29 10:01:02

Упершыню ў гісторыі ў Ватыкане выданы дакумент на арабскай мове.


Упершыню ў гісторыі свайго існавання Ватыкан выдаў дакумент на арабскай мове. Гэта прамова прадстаўніка Апостальскай сталіцы ў ЮНЕСКО, прысвячаная навуковым і этычным праблемам.
Публікацыі дакумента папярэднічала заява на сайте Ватыкана, у якой была выказана неабходнасць аб’яднання хрысціянаў з мусульманамі дзеля барацьбы з тэрарызмам. “Дыялог паміж двума рэлігіямі ў сучасны перыяд неабходны, як ніколі”, - падкрэсліваецца ў згаданай заяве.
Нагадаем, што 12 верасня пад час тэалагічнай лекціі ва універсітете Рэгінсбурга ў Германіі Свяцейшы Айцец прыпомніў радкі з ліста візантыйскага імператара Мануіла II° Палеалога аб прароке Мухамедзе, які негатыўна ставіўся да іслама.
Выступленне Папы выклікала хвалю незадавальнення сярод мусульманаў усяго свету. У многіх мусульманскіх краінах прайшлі масавыя акцыі пратэста і былі нават выпадкі нападаў на хрысціянскія храмы і святароў.
16 верасня прэс-служба Ватыкана распаўсюдзіла заяву Бенедыкта XVI°, у якой ён прызнаў, што прыведзенная ім цытата была абражальнай для мусульманаў, і папрасіў прабачэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.