2006-11-27 14:57:51

Чарговыя старонкі з Кампендіума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


V. Удзел.
а) Значэнне і каштоўнасць
189 Характэрнае наступства субсідыярнасці – удзел; яго сутнасць выяўляецца ў серыі розных відах дзейнасці, пры пасрэдніцтве якіх грамадзянін, індывідуальна ці аб’яднаўшыся з іншымі, прама ці праз сваіх прадстаўнікоў, уносіць уклад у культурнае, эканамічнае, сацыяльнае і палітычнае жыццё цывільнага грамадства, да якога належыць. Удзел – гэта абавязак, які ўсе павінны выконваць свядома, з адказнасцю і з улікам агульнага дабра. Мы не можам абмяжоўваць удзел якой-небуць асобнай сферай сацыяльнага жыцця, улічваючы яго важнасць для росту (перад усім чалавечага) у такіх галінах, як праца і эканамічная дзейнасць з належнай ёй унутранай дынамікай, інфармацыяй і культурай і, галоўнае, сацыяльным і палітычным жыццём, нават да самых вышейшых яго ўзроўнях, ад якіх залежыць супрацоўніцтва ўсіх народаў дзеля пабудовы салідарнага міжнароднага грамадства. У гэтай перспектыве робіцца абавязковым патрабаванне заахвочваць удзел, перад усім, самых галечных і змену палітычных кіраўнікоў, каб пазбегнуць устанаўлення патаемных прывілеяў; акрамя таго, неабходны сур’ёзныя маральныя высілкі, каб кіраванне грамадскім жыццём было плёнам супольнай адказнасці ўсіх і кожнага перад агульным дабром.
б) Удзел і дэмакратыя.
190 Удзел у жыцці грамадства – не толькі адно з мацнейшых імкненняў грамадзяніна, закліканага свабодна і адказна выконваць сваю грамадзянскую функцыю разам з іншымі і дзеля іншых, але і адзін з фундаментаў усяго дэмакратаычнага парадка, а таксама адна з найвялікшых гарантый стабільнасці дэмакратыі. Сапраўды, урад акрэсліваецца як дэмакратычны на аснове таго, што народ перадае яму ўладу і функцыі, якія ён здзяйсняе ад імя народа і на карысць народа. Такім чынам, відавочна, што ўсялякая дэмакратыя мае на ўвазе удзел. Гэта значыць, што розныя суб’екты цывільнага грамадства, на кожным узроўне, трэба інфармаваць, слухаць і далучаць да здяйснення яго функцый.
191 Удзел дасягальны ва ўсіх магчымых тыпах адносінаў паміж грамадзянінам і ўстановамі; дзеля гэтай меты асаблівую ўвагу трэба надаваць гістарычнаму і сацыяльнаму кантэксту, у якім удзел сапраўды мог бы рэалізавацца. Пераадоленне культурных, юрыдычных і сацыяльных перашкодаў, якія часта робяцца сапраўднымі перашкодамі для салідарнага ўдзелу грамадзянаў у распараджэнні лёсамі іх грамадства, патрабуе асветніцкай і выхаваўчай працы. У гэтым сэнсе ўважлівага разгляду заслугоўваюць усе ўстановы, якія прыводзяць да недастатковага ці скажонага ўдзелу грамадзянаў у сацыяльным і палітычным жыцці і якія ўмацоўваюць распаўсюджаную варожасць да ўсяго, што мае дачыненне да гэтай галіны: напрыклад, грамадзяне спрабуюць атрымаць найбольш выгодныя для сябе ўмовы ва ўстановах, як нібыта служылі б эгаістычным патрэбам, і абмяжоўваюцца выявай сваёй волі на выбарах, а ў многіх выпадках ухільваюцца нават ад гэтага.
У тым, што тычыцца ўдзелу, занепакоенасць выклікаюць Краіны з таталітарнымі ці дактрынальнымі рэжымамі, у якіх асноўнае права ўдзельнічаць у грамадскім жыцці адмаўляецца ад пачатку, бо разглядаецца як пагроза самой Дзяржаве, Краіны, ў якіх гэта права абвешчана толькі фармальна, а на практыцы не можа быць рэалізаваным; а таксама краіны, у якіх вялікае павелячэнне бюракратычнага апарата фактычна пазбаўляе грамадзяніна магчымасці актыўна ўдзельнічаць у сацыяльным і палітычным жыцці.
VI. Прынцып салідарнасці
а) Значэнне і каштоўнасць.
192 Салідарнасць адлюстроўвае належную чалавечай натуры сацыяльнасць, агульную роўнасць у годнасці і правах, супольны рух асобных людзей і народаў да ўсё большай еднасці. Ніколі раней не было так распаўсюджана ўсведамленне таго, што людзі і народы злучаны ўзаемнай залежнасцю, якая выяўляецца на ўсіх узроўнях. Iмклівае павялічэнне шляхоў і сродкаў камунікацыі “у рэжыме рэальнага часу”, напрыклад, тэлематычных, выключныя поспехі інфарматыкі, узросшы аб’ём гандлёвага абмена і абмена інфармацыяй сведчаць аб тым, што, упершыню з пачатку чалавечай гісторыі, зрабілася магчымым, хаця б у тэхнічным сэнсе, устанаўліваць зносіны нават паміж людзьмі, якія падзелены вялікай адлегласцю і незнаёмыя. З іншага боку, разам з феноменам узаемнай залежнасці, якая трывала распаўсюджваецца, ва ўсім свеце працягвае існаваць вялікае няроўнасцш паміж развітымі і неразвітымі краінамі, якая палягае, сярод іншага, на розных формах эксплуатацыі, прыгнёту і карупцыі, што аказваюць адмоўны ўплыў на ўнутранае і міжнароднае жыццё шматлікіх дзяржаў. Працэс узрастання ўзаемнай залежнасці паміж людзмі і народамі павінен суправаджацца такімі жа інтэнсіўнымі высілкамі на этыка-сацыяльным узроўні, каб пазбегнуць адмоўных наступстваў несправядлівага стану спраў у планетарным вымярэнні, якое павінна адбіцца вельмі негатыўна на самых развітых у цяперашні момант Краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.