У Ватыкане адбыўся канцэрт камернай музыкі, зарганізаваны Прэзідэнтам Германіі.
У Клемянтынскай залі Апостальскага палаца адбыўся канцэрт камернай інструментальнай
музыкі, зарганізаваны Прэзідэнтам Германіі спадаром Хорстам Келерам у гонар Свяцейшага
Айца Бенедыкта XVI°. Пад час канцэрта прагучалі соль-мажорны квартэт Моцарта, “Капріччіо
і фуга” Мендельсона і “Iтальянская серэнада” Гуго Вольфа ў выкананні Берлінскага філарманічнага
квартэта. Пасля заканчэння канцэрта, Папа падзякаваў Хорста Келера і прапанаваў
наступнае: “Толькі што пачутыя творы дапамаглі нам паразважаць аб складанасці жыцця
і аб штодзённых справах. Кожны дзень складзены з радасці і смутку, надзеяў і разчараванняў,
з чаканняў і неспадзяванак, якія хаатычна чаргуюцца і выклікаюць у душы важныя пытанні,
такія, як “адкуль”, “куды” і аб сапраўдным сэнсе самога нашага жыцця. Музыка, якая
адлюстроўвае ўсе гэтыя пачуцці, дае ў такую гадзіну, як гэтая, магчымасць слухачу
ў’явіць як у люстэрку сваю ўласную гісторыю і гісторыю Сусвета. Але яна дае нам яшчэ
болей: уласнымі гукамі яна ўносіць нас нібыта ў іншы свет і робіць нашу душу больш
гарманічнай. З яе дапамогай мы робімся здольнымі ўбачыць, нібыта з вершыні, таямнічыя
рэчаіснасці, якія спрабуе зразумець чалавек і якія магчыма лепей зразумець у святле
веры. I на самой справе, гісторыю света магчыма прадставіць як дзіўную сімфонію, якую
стварыў Бог і выкананнем якой дырыгуе Ён Сам. I нават калі нам патрытура часам здаецца
вельмі складанай, Ён ведае яе ад першай да апошняй ноты. Мы не павінны браць у рукі
палачку дырыжора, а тым болей – змяняць мелодыю згодна нашаму густу. Мы закліканы
– кожны на ўласным месцы і з ўласнымі здольнасцямі – супрацоўнічаць з вялікім Маэстро
ў выкананні Яго шэдэўра. I па меры выканання нам будзе дадзена паступова зразумець
вялікую задуму Боскай партытуры”, - зазначыў Свяцейшы Айцец.