2006-11-27 14:38:14

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 26 лістапада


Як звычайна, ў кожную нядзелю ды важнейшыя сьвяты, а паўдні вернікі прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую малітву. Сьвяцейшы Айцец у сваёй прамове да іх папрасіў малітоўнае падтрымкі ў часе ягонае пілігрымкі ў Турцыю ды папрасіў у вернікаў таксама салідарнасьці з хворымі на хваробу СНІД-у.
Бэнэдыкт 16 папрасіў малітваў, каб ягонае паломніцтва ў Турцыю змагло выдаць вялікія плады, якіх жадае Бог. Запэўніў турэцкі народ аб сваёй пашане і прыязьні.
RealAudioMP3
Ужо цяпер жадаю сардэчна прывітаць дарагі турэцкі народ, які мае багатую гісторыю і культуру. Народу і ягоным прадстаўнікам перадаю словы пашаны ды шчырае прыязьні. З жывым узрушэньнем чакаю сустрэчы з малою каталіцкаю грамадою, якую пастаянна маю ў сваім сэрцы ды на братэрскую сустрэчу з Праваслаўнаю Супольнасьцю, з нагоды ўрачыстасьці Сьвятога Апостала Андрэя. З даверам іду сьлядамі маіх пашаны годных папярэднікаў- працягваў Папа Бэнэдыкт 16—Папаў Паўла 6 ды Яна Паўла ІІ. Заклікаю заступніцтва Бласлаўлёнага Яна 23, які на працягу 10 гадоў быў Апостальскім Дэлегатам у Турцыі, абдароўваючы гэты народ любоў”ю і пашанаю. Усіх вас- зьвярнуўся Папа да прысутных вернікаў—прашу суправаджаць мяне сваімі малітвамі, каб гэтая пілігрымка змагла прынесьці вялікія плады, якіх жадае Бог.
У разважаньні, ў часе паўднёвае сустрэчы з вернікамі, Папа спаслаўся таксама да Урачыстасьці Хрыста Караля Сусьвету, якую Каталіцкі Касьцёл ушаноўвае 26 лістапада. Любоў і праўда не накідаюцца. Стукаюць да чалавечых сэрцаў, і дзе могуць увайсьці—ўносяць мір і радасьць- сьцвердзіў Бэнэдыкт 16 - паясьняючы спосаб Боскага панаваньня ў чалавечых сэрцах.
У сувязі з прыпадаючым 1-га сьнежня Сусьветным Днём Змаганьня з Хваробаю СНІД-у Папа заахвоціў да працягваньня касьцельных ініцыятываў на гэтай ніве. “Ад усяго сэрца жадаю, каб гэтыя абставіны прычыніліся да ўзросту адказнасьці ў лячэньні гэтае хваробы ды турботы аб адхіляньні ўсялякіх формаў дыскрымінацыі асоб, кранутых гэтаю хваробаю. Заклікаю Божага суцяшэньня для хворых ды іхніх сем”яў, падтрымліваю разнародныя ініцыятывы, якія Каталіцкі Касьцёл вядзе на гэтай ніве—сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.