2006-11-24 15:43:14

Ватыкан; пэрспэктывы каталіцка-англіканскага дыялогу


23-лістапада Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з Прымасам Анліканскае Супольнасьці, арцыбіскупам Рованам Вільямсам. У сваёй прамове да яго Сьвяцейшы Айцец сказаў, між іншым: “Сьвет, які зазнае так многа цярпеньняў ды нясправядлівасьці патрабуе супольнага сьведчаньня католікаў ды англіканаў. Сіла гэтага сьведчаньня выплывае з абвяшчаньня Эвангэльля без падзелаў. Дзеля гэтага неабходна працягваць тэалагічны дыялог. Далей Папа прыпомніў, што візіт арцыбіскупа Рована Вільямса спалучаецца з 40-ю гадавінаю сустрэчы Папы Паўла 6-га з тагачасным англіканскім арцыбіскупам Кантэнбэры Мікэлям Рамсам, якая дала пачатак тэалагічнаму дыялогу паміж англіканамі і католікамі.
На заканчэньне сустрэчы Бэнэдыкт 16 і арцыбіскуп Вільямс падпісалі супольную заяву. Прыпамінаюць ў ёй, што плодам каталіцка-англіканскага дыялогу, які пачаўся 40-к гадоў таму назад, ёсьць многа супольных дакумантаў, у якіх прадстаўлена спадчыну веры, што нас спалучае.
У супольнай заяве Папы і Прымаса Англіканскае Супольнасьці падкрэсьлена таксама праблемы сучаснага сьвету, якія патрабуюць больш шчыльнага супрацоўніцтва. Сярод іх пералічана справу міру на Сьвятой Зямлі ды іншых месцах, якія знаходзяцца пад пагрозай канфлікту і тэррарызму; пашану для жыцьця ад хвіліны зачацьця аж да натуральнае сьмерці; абарону сьвятасьці сужонства, дабра дзяцей і здаровае сям”і.









All the contents on this site are copyrighted ©.