2006-11-23 14:47:38

Вясной будучага года убачыць свет новая кніга Бенедыкта XVI°.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° скончыў працу над першым томам сваёй кнігі аб жыцці Езуса Хрыста і прыняў рашэнне надрукаваць тое, што ён напісаў да гэтай пары, бо яшчэ не ведае “колькі часу і сілаў яму застанецца”.
У мінулы аўторак было паведамлена, што першы том кнігі “Езус з Назарэта” будзе надрукаваны будучай вясной. У гэтай працы Папа праводзіць гістарычны і багаслоўскі аналіз асобы Езуса, як цантральнай фігуры хрысціянства.
Першая кніга, напісаная Бенедыктам XVI°, пасля абрання на Пасад св. Пятра, будзе распаўсюджвацца італьянскім выдавецтвам “Rizzoli” і аб’яднаннем “Mediagroup” у супрацоўніцтве з выдавецтвам Ватыкана.
У прадмове, абнародваным у гэтыя дні, Свяцейшы Айцец адзначае, што згаданая кніга ёсць плёнам “доўгага асабістага падарожжа”, якое пачалося ў 1930 гады ў яго роднай Германіі, калі ён быў яшчэ зусім маладым.
У прадмове Папа паведамляе, што пачаў напісанне кнігі пад час свайго летняга адпачынку ў 2003 годзе, калі ён быў яшчэ кардыналам Язэпам Рацынгерам. Пасля абрання на Пасад св.Пятра ён прысвячаў гэтай працы “кожную вольную хвіліну”, бо, як зазначыў сам Папа, “я не ведаю, як шмат часу і сілаў мне будзе дадзена, я вырашыў надрукаваць першыя 10 раздзелаў у якасці першага тома”. Першая частка працы Бенедыкта XVI° разглядае зямное жыццё Езуса пачынаючы з моманту атрымання Хросту ў рацэ Ярдан і заканчваецца Перамяненнем, калі, згодна з Эвангельскай традыцыяй, тром апосталам была я’лена Яго Боская натура і Езус з’явіўся ім разам з прарокамі Майсеям і Iльлёй.
Папа падкрэслівае, што кніга не з’яўляецца часткай афіцыйнай дактрыны Каталіцкай Царквы. “Гэта інтэрпрытацыя фігуры Езуса ў Новым Запавеце і адлюстраванне выключна майго асабістага даследвання”, - падкрэсліў Свяцейшы Айцец. – Таму кожны мае магчымасць мне супярэчыць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.