2006-11-22 14:42:00

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 22 лістапада


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 41-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў абмеркаваньню навучаньня Апостала Паўла на тэму Касьцёла. Яно бярэ сваё радаслоў”е з асабістага дасьведчаньня, якое перажыў Саўл у брамаў Дамаску, калі быў яшчэ перасьледавальнікам Касьцёла. Калі зьявіўся яму Хрыстос- сказаў далей Папа ў сваім навучаньні- Ён прадставіўся як Той, якога Саўл перасьледваў. Гэтае атаясамленьне Хрыста з супольнасьцю веруючых сталася ў памяці Паўла як фундамант ягонага навучаньня аб Касьцёле.
RealAudioMP3
Ён першы акрэсьліў Касьцёл як цела Хрыста. Не ёсьць гэта толькі параўнаньне але сьцверджаньне адзінства, якое ажыцьцяўляецца да той ступені, што хрысьціяне паводле Паўла сталіся членамі Хрыста. Кожны з іх быў абдараваны рознымі харызмамі- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- якія аднак паходзяць ад таго самага Сьвятога Духа і маюць служыць будаваньню супольнасьці Сьвятых.
Іншым акрэсьленьнем Касьцёла ў навучаньні Сьвятога Паўла - сказаў на заканчэньне сваей катахэзы Бэнэдыкт 16-- ёсьць Нявеста Хрыста. Спасылаючыся да прарочае мэтафары Ізраіля, як Нявесты Бога Саюзу, Апостал падкрэсьлівае найбольш глыбокую любоў Хрыста да Касьцёла і заклікае, каб гэтая любоў была ўзаемнаю.
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.