2006-11-21 13:18:05

Свяцейшы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Iталіі.


Папа Бенедыкт XVI° сцвердзіў, што вернікі забавязаны бараніць чалавечае жыццё з моманту зачацця да моманту натуральнай смерці.
"Абарона чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах, ад зачацця да натуральнай смерці, абарона сямьі, заснаванай на шлюбе і адказнай за выхаванне, - абавязак кожнага верніка ў нашы часы", - сказаў Свяцейшы Айцец, выступаючы ў Ватыкане 20 лістапада пасля спаткання з Прэзідэнтам Iталіі Джорджо Наполітано.
Такім чынам Папа пракаментаваў адначасова некалькі тэмаў, якія хвалююць італьянскае грамадства: права на аборт, права на эўтаназію і юрыдычнае прызнанне саюзаў людзей, якія жывуць у цывільным шлюбе.
Бенедикт XVI° таксама адзначыў, што абарона жыцця ёсць адказам на "выклікі нашага часу, сярод якіх - войны, тэрарызм, голад і смагу".
"Гэтыя высілкі не накіраваныя на атрыманне выгоды - яны тычацца кантэкста дэмакратычнага суіснавання і згодна яго правілам, на карысць усяго грамадства, у імя тых каштоўнасцей, якія падзяляе кожны чалавек з яснымі маральнымі арыенцірамі", - паясніў Папа.
Прэзідэнт Iталіі Джорджо Наполітано ў сваёй прамове адзначыў ролю, якую можа мець у барацьбе з пагрозамі гэтага стагоддзя адзіная Еўропа.
"Мы ўпэўнены, што дзеля міра і справядлівасці ва ўсім свеце адзіная Еўропа можа зрабіць вельмі шмат, калі яна будзе гаварыць адзіным голасам і калі яе самаакрэсленне будзе адштурхоўвацца ад тых вялікіх каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць гістарычную ролю і вечна жывыя ідыялы хрысціянства ", - сказаў Прэзідэнт Iталіі.
Пад час спаткання кіраўніка італьянскай дзяржавы і Бенедыкта XVI° некалькі разоў падкрэслівалася таксама неабходнасць і магчымасць далейшага плённага супрацоўніцтва паміж Царквой і дзяржавай.







All the contents on this site are copyrighted ©.