2006-11-21 14:06:08

Прэзідэнт Францыі прысвоіў Кардыналу Казіміру Свёнтаку званне камандора ордэна Ганаровага легіёна.Шчыра віншуем і ганарымся ўсе мы - беларускія католікі ў Беларусі і па цэлым свеце!


Ордэн Ганаровага легіёна - вышэйшая вайсковая і грамадзянская ўзнагарода Францыі. Яна была заснавана Напалеонам Банапартам у 1802 годзе. У маі 1998 года ордэна ўдастоены кардынал Йозеф Ратцынгер, які цяпер ёсць Папам Рымскім Бенедыктам XVI. "Узнагарода прысуджана чалавеку, які ў вачах французаў увасабляе сабой гісторыю беларускага народа апошніх сямідзесяці гадоў"- патлумачана з арцыдыяцэзіі. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання Кардынала Казіміра Свёнтака знакамі высокага вызначэння камандора ордэна Ганаровага легіёна адбылася 23 лістапада ў рэзідэнцыі пасла Францыі ў Беларусі. У ходзе цырымоніі патрыярху беларускай каталіцкай Царквы павязана пунсовая стужка з залатым крыжам камандора. У адказ на урачыстыя словы словы спадара Пасла Стэфана Шмялеўскага кардынал Казімір Свёнтак адказаў па-фрацузску:
« Спадар Пасол, высокую ўзнагароду, якой сёння мяне адзначае Французская Рэспубліка, я прымаю з такім самым пачуццём, з якім яна была нададзена: як сведчанне павагі і прызнання беларускаму народу і яго лёсу. Прашу Вас перадаць Пану Прэзідэнту Французскай Рэспублікі выраз маёй удзячнасці і глыбокай павагі, якая мяне напаўняе за праяўленую ім мудрасць.Беларускі народ, які ён ушаноўвае праз мяне, за сваю мужнасць і годнасць, з якімі ён намагаўся ўчора і імкнецца сёння выжыць як асобная нацыя, сапраўды дастойны падтрымкі і захаплення, якімі Францыя так шчодра яго надзяляе. Што датычыцца мяне, я ўдзячны Пану Богу за тое, што Ён даў мне ласку такога доўгага жыцця як у добрыя, так і ў дрэнныя дні, сярод гэтага народа, які ніколі мяне не расчароўваў».
 







All the contents on this site are copyrighted ©.