2006-11-20 14:34:11

Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Царквы.


186 Клапаціцца і развіваць першапачатковыя выявы сацыяльнасці Царква падкрэслівае ў энцыкліцы “Quadragesimo anno”, якая ўказвае на прынцып субсідарнасці як на важнейшы прынцып “сацыяльнай філасофіі”: Наколькі незаконна адбіраць у індывідуумаў задачу, якую яны ў стане выканаць уласнымі сіламі і ўласнай працавітасцю, і даручыць яе грамадзе, настолькі ж несправядліва перадаваць большаму і болей высокага ўзроўня грамадству тое, што могуць зрабіць меншія суполкі, якія знаходзяцца на больш нізкім узроўні. Гэта адначасова сур’ёзная шкода і знявага да грамадскага парадка , таму што натуральная мэта ўсялякага ўмяшальніцтва з боку грамадства – дапамагчы членам сацыяльнага цела, дапаўняючы тое, чаго не хапае, а не руйнаваць іх ці праглынаць”.
Згодна гэтаму прынцыпу, усе грамадства вышейшага парадка павінны аказваць дапамогу грамадствам ніжэйшага парадка – значыць падтрымліваць і развіваць іх. Такім чынам, прамежная сацыяльная група можа эфектыўна выконваць належныя ёй функцыі і не павінна саступаць у гэтым сэнсе суперак справядлівасці сацыяльным аб’яднанням вышейшага сацыяльнага парадка. Iнакш большае грамадства ў рэшце рэштаў праглыне і заменіць сабой меншае, адбярэ ў яго годнасць і жыццёвы абшар.
Субсідыярнасць, якая разумеецца ў станоўчым сэнсе: як эканамічная, інстытуцыянальная, юрыдычная дапамога, што аказваецца меншым сацыяльным групам, - адпавядае шэрагу негатыўных патрабаванняў, якія забавязваюць Дзяржаву ўтрымлівацца ад таго, што фактычна абмяжоўвае жыццёвую абшару меншых, базавых камурак грамадства. Iх іцыятыву, свабоду і адказнасць нельга знішчаць.
б) Канкрэтныя ўказанні.
187 Прынцып субсідыярнасці бароніць асобу злоўжыванняў вышейшых сацыяльных інстанцый і заахвочвае апошнія дапамагаць асобным індывідуумам і прамежным групам выконваць свае задачы. Гэты прынцып ёсць неабходным, таму што кожны чалавек, сямья і прамежная група можа прапанаваць грамадству нешта ўласнае, асаблівае. Вопыт сведчыць аб тым, што адмаўленне субсідыярнасці ці яе абмежаванне ў імя прапануемай дэмакратызацыі ці агульнай роўнасці, абмяжоўвае, а часам і ў вогуле знішчае дух свабоды і ініцыятывы.
Прынцыпу субсідыярнасці супярэчаць замоцная цэнтралізацыя, бюракратызацыя, накіданне дапамогі, неадпаведная і перабольшаная прысутнасць Дзяржавы і апарата ўлады ў жыцці грамадства: “Уваходзячы прама і здымаючы адказнасць з грамадства, Дзяржава спрыяе згубе чалавечых сілаў, неразумнаму пашырэнню дзяржаўнага апарата, дзе пануе бюракратычная логіка, а не жаданне служыць людзям, і вялікаму падвышенню выдаткаў”. Непрызнанне ці недастатковае прызнанне асабістай ініцыятывы (у тым ліку эканамічнай) і яе грамадскай функцыі, а таксама прысутнасць манаполій – вось фактары, якія парушаюць прынцып субсідыярнасці.
Здзяйсненню прынцыпа субсідыярнасці адпавядаюць: захаванне і эфектыўнае сцверджанне першынства асобы і сямьі; больш высокая адзнака кампятэнтнасці прамежкавых асацыяцый і арганізацый у здзяйсненні ўласнага фундаментальнага выбара і ў прыняцці ўсіх тых рашэнняў, якія не могуць быць дэлегаваныя іншым; заахвочванне асабістай ініцыятывы, якое здзяйсняецца такім чынам, каб кожны сацыяльны арганізм, з належнымі яму асаблівасцямі, служыў агульнаму дабру; плюралізм у грамадстве і сістэма прадстаўніцтва, якая ахоплівае ўсе ягоныя жыццёвыя сілы; абарона праў чалавека і праў меншасцей; дэцэнтралізацыя бюракратычнага і адміністратыўнага апаратаў; раўнавага паміж грамадскай і прыватнай сферамі, з выходзячым адсюль прызнаннем сацыяльнай функцыі за прыватнай сферай; ускладанне адэкватнай адказнасці на грамадзяніна як актыўнага ўдзельніка палітычнага і сацыяльнага жыцця Краіны.
188 Розныя абставіны могуць зрабіць карысным выкананне Дзяржавай заступчай функцыі. Напрыклад, паразважаем аб сітуацыях, калі бывае неабходным, каб Дзяржава развівала эканоміку, з-за немагчымасці для цывільнага грамадства ўзяць на сябе аўтаномную ініцыятыву; падумаем таксама аб сітыацыях сур’ёзнага сацыяльнага дысбаланса і сацыяльнай несправядлівасці, калі толькі дзяржаўнае ўмяшальніцтва можа стварыць умовы для большай роўнасці, справядлівасці і міру. Аднак, згодна прынцыпу субсыдыярнасці, гэта інстытуцыянальная замена не павінна цягнуцца даўжэй і распаўсюджвацца шырэй, чым неабходна, бо яна апраўдываецца толькі надзвычайнасцю сітуаціі. У кожным выпадку, правільна зразумелае дабро, патрабаванні якога ніякім чынам не павінны супярэчыць першынству асобы і яе асноўных сацыяльных прывялеяў, павінна заставацца крытэрыям адрознівання, які акрэслівае ўжытак прынцыпа субсідыярнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.