2006-11-20 14:37:30

Папа ў сваім кароткім разважаньні, перад адгаварэньнем Багародзічнае малітвы "Анёл Гасподні" ў нядзелю 19 лістапада, зрабіў заклік у падтрымку кляўзуровых манастыроў



Сустрэча Сьвяцейшага Айца з вернікамі адбылася, як звычайна, а паўдні. На сустрэчу, ў нядзелю 19 лістапада, прыйшло многа вернікаў і паломнікаў. У сваім слове да іх Бэнэдыкт 16 запытаўся: чаму некаторыя людзі вырашаюць жыць ў кляўзуровых манастырах? Які сэнс мае іхні выбар? Якія посьпехі мае іхняя малітва? На гэтыя пытаньні Папа Бэнэдыкт 16 даў адказ у развыажаньні перад адгаварэньнем малітвы “Анёл Гасподні”. 21-га лістапада прыпадае дзень “Про Орантібус”, прысьвечаны памяці кляўзуровым законным супольнасьцям.
RealAudioMP3
Што схіляе да ўзьняцьця гэтага так забавязваючага кроку, калі не зразуменьне, што—як навучае Эвангэльле—Нябеснае Каралеўства зьяўляецца “скарбам” для якога варта сапраўды пакінуць ўсё?- запытаўся Папа. Сапраўды, гэтыя нашыя браты і сёстры, складаюць маўклівае сьведчаньне, што пасярод штодзённых здарэньняў ( часам так вельмі бурлівых) адзінаю асноваю, якая ніколі не пахісьнецца зьяўляецца Бог—непарушная скала вернасьці і любові. “Усё прамінае, Бог астаецца нязьменны”- пісала вялікая настаўніца духоўнага жыцьця Сьвятая Тэрэса з Авілы ў сваім славутым тэксьце—прыпомніў Папа. Далей ён заўважыў, што адносна распаўсюджанай патрэбы, якой зазнаюць многія ў вялікіх гарадзкіх аглямэрацыях, у шуканьні прасторы маўчаньня і роздуму, манастыры пасьвячанага жыцьця зьяўляюцца як “Аазы”, у якіх чалавек ( пілігрым тут на зямлі) можа лепш зачарпнуць з крыніц Сьвятога Духа, каб заспакоіць смагу будучы у дарозе. Гэтыя месцы ёсьць неабходнымі як зялёныя “лёгкія” гораду: спрыяяюць ўсім—таксама тым, якія ніколі іх не наведваюць ці нават не ведаюць аб іх існаваньні”—сказаў Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа заахвоціў іх да духоўнае і матарыяльнае падтрымкі кляўзуровых законаў, каб змаглі яны выконваць сваю місію ажыўляньня Касьцёла.
 







All the contents on this site are copyrighted ©.