2006-11-20 14:32:09

Галава папскай рады па апостальстве сярод працаўнікоу медыцыны рэзка асудзіў прапанову аб магчымай эўтаназіі ...


- салодкай смерці -для нованароджаных з фізічнымі парокамі. Ідэя так пачварная належыцца цяпер ўрачам Велікабрытаніі. Калі старажытныя спартанцы скідалі дзяцей з недахопамі ў процьму, сучасныя навуковыя монстры вырашылі прапанаваць іх усыпляць, як старых жывёлін. Кардынал Барраган у гэтай сувязі горка выказаўся, што жыццё нявіннага немаўляткі нельга проста гвалтоўна адняць. Пралат адзначыў, што пазіцыя Царквы застаецца нязменнай - жыццё належыць не чалавеку, але Богу. Дык гэта значыць, што нельга узводзіць эўтаназію ў практыку - як у адносінах да смяротна хворых, так і дзяцей, што нараджаюцца з парокамі развіцця. Абарваць жыццё непавіннага чалавека, нават калі гэта смяротна хворае немаўля, ёсць эквівалентам эўтаназіі - значыцца, незаконным актам жорсткасці". Эмінэнцыя Хавьер Лозано Барраган падкрэсліў, што Царква не імкнецца павучаць, у прыватнасці, медыкаў як лячыць, не вучыць таму, што яны павінны выкарыстоўваць неадэкватныя методыкі лячэння толькі для таго, каб захоўваць фізіялагічныя функцыі арганізму хворага, якія толькі расцягаюць агонію чалавека, які падышоў ужо да смерці. "Анікога нельга прымушаць да падобнай методыкі лячэння. Аднак ў прапанове англійскіх урачоў акушэрства гаворка проста ідзе аб змярцвенні нованароджаных. Варта заўсёды памятаць запавет "Не забівай", - падкрэсліў кардынал.







All the contents on this site are copyrighted ©.