2006-11-17 15:30:25

Італьянскі дзяржаўны тэлеканал пачаў паказ цыклу дакументальных фільмаў
"Гісторыя Папаў Рымскіх 20-га стагоддзя".З гэтай нагоды дырэктар Залі Друку Святога Пасаду айцец Федэріко Ламбардзі, які таксама і наш - для РВ дырэктар, як і ватыканскага тэлебачання, - расказаў, што Папа Бенедыкт 16 яшчэ да выбрання на Пасад Апостала Пятра, будучы кардыналам Язэпам Ратцынгерам, быў абвешчаны аб гэтым праекце італьянскага тэлебачання РАІ і адобрыў яго.


Паказ распачынаецца за месяц да свята Раства Хрыстовага двухсерыйнай стужкай "Ян Павел 2. Гісторыя Карала Вайтылы." За ім, храналагічна "наадварот" пойдзе фільм
"Ян Павел 1. Папа з усмешкаю на вуснах", потым "Павел 6 - забыты Папа", "Папа Добры (Ян 23)", " Пій 12 - Князь ад Бога". завершыцца паказ тэлецыклу 30 снежня спецыяльнай праграмай "Маем Папу! ( HABEMUS PAPAM )" - аб выбранні на Святы Пасад Бенедыкта 16-га.
У рэчышчы адказаў на пытанні журналістаў, айцец Федэріко Ламбардзі ад свайго імя зазначыў, што яму больш падабаюцца дакументальныя, чымсці мастацкія фільмы пра Папаў Рымскіх. Прыгадаем, што італьянскія і галівудскія майстры кіно знялі вялікую колькасць мастацкіх фільмаў пра папаў і Ватыкан, дзе прысутнічае вялікая доля белетрыстычнага домыслу. Асабліва ў апошні час колькасць fiction памножылася.







All the contents on this site are copyrighted ©.