2006-11-17 09:55:31

Патрыярх Алексій II° выказаў падзяку Бенедыкту XVI° за дапамогу ў адбудове праваслаўнага храма.


Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Алексій II° выказаў падзяку Свяцейшаму Айцу за фінансавую дапамогу ў аднаўленні Троіцкага сабора, які пацярпеў ад пажара ў жніўні гэтага года. Папа ахвяраваў на гэта 10.000 еўро.
“Сардэчна дзякую за перададзенае ахвяраванне на аднаўленне пацярпеўшага ад пажару Троіцкага Iзмайлаўскага сабора ў горадзе Санкт-Пецярбургу, які з’яўляецца ўнікальным помнікам архітэктуры”, - гаворыцца ў пасланні, змешчанам на афіцыйным сайце Маскоўскага Патрыярхата.
Галава РПЦ МП падкрэсліў, што разглядае ўдзел кіраўніка Ватыкана ў аднаўленні “гэтага Божага дома як знак шчырай любові да РПЦ, што, безумоўна, можа служыць асновай да далейшага развіцця ўзаемных сувязей у духу хрысціянскага братства і ўзаемнай дапамогі”, - зазначыў Алексій II°.
“Карыстаючыся нагодай, хачу засведчыць Вашай Святасці сваю глыбокую павагу і пажадаць Божай дапамогі ў Вашым высоком і адказным служэнні”, - сказана ў пасланні Парыярха Маскоўскага і ўсёй Русі, накіраваным да галавы Каталіцкай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.