2006-11-15 14:53:24

Як заўсёды, у сераду каталіцкія вернікі пабывалі ў радасці на сустрэчы са сваім Папам у Рыме.


Бенедыкт 16 працягваў сваё навучанне пра апосталаў. Ужо ў чарговы раз ён спыняўся на навучанні апостала Паўла, у прыватнасці - аб Духу Святым. Дух ёсць не толькі сілаю місіі Царквы, Які яе рухае наперад, але і жывою прысутнасцю ў справаж і жыцці кожнага хрысціяніна." Святы дух - гэта дух Уваскрослага Госпада. Гэта той Дух усынаўлення, праз Які мы стаемся у Хрысце дочкамі і сынамі айца Нябеснага. Дык шчырая малітва ёсць плёнам прысутнасці і ў нас духа святога. Будучы Духам Айца і Сына, Ён стаецца памочнікам нам у нашае слабасці і няспынна хадайнічае аб нас перад Айцом. Дух - гэта таксама ё дух любові."- навучаў далей папа бенедыкт 16. І працытаваў:" Любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя Духам Святым. дадзеным нам.".. менавіта Ён дазваляе нам прымаць удзел ў жыцці Самога Бога, дазваляе нам любіць бліжняга самою любоўю Хрыстоваю, мацуе вузы ўнутры самой Царквы. Святы павел урэшце вучыць і таму, што дух святы - гэта гарантыя , што будзем мець Нябесную спадчыну ...
напрыканцы папа паклікаў: "Хай натхняе нас прыклад і навучанне св. Паўла атрымліваць у жыцці нашым прысутнасць Духа Святога і ісці за Ім ды чуць ягонае настаўленне са ўчыраю любоўю, поўнаю надзеі!







All the contents on this site are copyrighted ©.