Напярэдадні падарожжа Бенедыкта XVI° у Турцыю са Свяцейшым Айцом спаткаўся Тассос
Пападопулас, кіраўнік Кіпра, які часткова акупіраваны Турцыяй. Пад час спаткання палітык
уручыў Папе фотаальбом з выявамі шматлікіх праваслаўных цэркваў, разбураных туркамі
пад час акупаціі вострава. У рамках 20-мінутнага спаткання кіпрыётскі палітык
уручыў Свяцейшаму Айцу таксама візантыйскую ікону Панны Марыі з немаўляткам Езусам.
Раней гэта рэліквія ХIХ стагоддзя знаходзілася ў адной з праваслаўных цэркваў, якая
цяпер разбурана. Пад час турэцкай акупаціі Кіпра было зруйнавана каля 300 праваслаўных
храмаў. Паглядзеўшы альбом Папа усклікнуў: “Якія зруйнаванні!”