2006-11-13 16:08:38

Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Царквы.


183 Прынцып агульнага прызначэння дабротаў патрабуе выяўляць агульны клопат аб бедных, аб тых, хто апынуўся ў маргінальным стане, і ўвогуле аб людзях, чыі ўмовы жыцця перашкаджаюць нармальнаму ўзросту. Таму трэба з усёй рашучасцю настойваць на тым, што перавага павінна быць аддадзена бедным: “Гэта перавага ці асаблівая форма прыарытэта ў здзяйсненні хрысціянскай міласэрнасці, якая засведчана ўсім царкоўным паданнем. Яна тычыцца жыцця кожнага хрысцьяніна, які наследуе жыццё Хрыстуса, і такім чынам можа быць ужыта да нашых сацыяльных абавязкаў, а значыць, да таго, як мы жывем, да рашэнняў, якія прыймаюцца ў галіне ўласнасці і карыстання дабротамі. Сёння ж, з улікам таго, што сацыяльнае пытанне набыло глабальныя маштабы, мы не можам не звяртаць гэтую любоў – і не натхняцца ёю ў сваіх рашэннях – на безліч галодных, галечных, бяздомных, пазбаўленых медычнай дапамогі, а галоўнае, на тых, якія не маюць надзеі на лепшую будучыню”.
183 Чалавечыя беды – відавочнае сведчанне таго, - што чалавек ёсць слабым і патрабуе збаўлення. Яго пажалеў Хрыстус Збавіцель, Які атоесамліваў Сябе са Сваімі “братамі малымі” (Мат 25, 40-45): “Езус пазнае абраных па таму, што яны зрабілі для бедных. Калі “галечным даецца добрае” (Мат 11, 5), гэта знак прысутнасці Хрыстуса”.
Езус кажа: “ “Галечных заўсёды маеце з сабой, а Мяне не заўсёды маеце” (Мат 26, 11; пар. Марк 14, 7; Ян 12, 8), не дзеля таго, каб мы супрацьставілі служэнню бедным увагу, якую надавалі Яму. Хрысціянскі рэалізм, з аднаго боку, высока ацэнвае высілкі, накіраваныя на барацьбу з беднасцю; з іншага боку, перасцерагае ад такіх ідэялагічных пазыцый і ад такога месіянізма, якія падтрымліваюць ілюзію, што магчыма ў поўні пазбавіцца беднасці ў нашым свеце. Гэта праблема будзе вырашына толькі пры вяртанні Езуса, калі Ён зноў прыйдзе да нас, назаўсёды. Да той пары бедныя застануцца даручанымі нам, і на аснове гэтай адказнасці мы будзем судзімыя напрыканцы часоў (пар. Мат 25, 31-46): “Пан наш папярэджвае нас, што мы будзем адлучаныя ад Яго, калі са знявагай паставімся да цяжкіх патрэбаў бедных і малых, якія – Ягоныя браты”.
184 Любоў Царквы да бедных натхняецца Эвангеллем, галечай Езуса і Яго ўвагай да бедных. Гутарка ідзе аб матэрыяльнай галечы, а таксама аб шматлкіх формах беднасці культурнай і рэлігійнай. Царква, “з самага пачатку, і нягледзячы на грахі многіх яе членаў, не спыняла імкнуцца палегчыць іх лёс, бараніць і вызваляць іх. Яна робіць гэта з дапамогай шматлікіх дабрачынных спраў, паўсюль і заўсёды неабходных”. Натхнёная эвангельскім прыказаннем: “Задарма атрымалі, задарма аддавайце” (Мат 10, 8), Царква вучыць дапамагаць бліжняму ў яго розных патрэбах і шчодра прадстаўляе чалавечаму грамадству цялесныя і духоўныя справы міласэрнасці: “Сярод гэтых спраў міласціна, якая даеццца бедным, з’яўляецца адным з галоўных сведчанняў братэрскай любові: яна таксама ёсць сапраўднай, мілай Богу справай”, хаця ж практыка міласэрнасці не зводзіцца да міласціны, але мае на ўвазе ўважлівыя адносіны да сацыяльнага і палітычнага вымярэння праблемаў беднасці. Навука Царквы стала звяртаецца да суадносінаў паміж любоў’ю і справядлівасцю: “Даючы бедным неабходнае, мы ім не робім ніякой асабістай паслугі, але вяртаем тое, што ім належыць”. Айцы Сабора настойліва раюць выконваць гэты абавязак, “каб не прапаноўваць у якасці дара любові тое, што ўжо і так належыць чалавеку па справядлівасці”. Любоў да бедных, безумоўна, “несумешчальная з неўтрымальным імкненнем да багацця ці з эгаістычным выкарыстаннем іншых” (пар. Якаў 5, 6-1).

IV. Прынцып субсідарнасці
а) Паходжанне і значэнне
185 Паняцце субсідарнасці – адно з самых трывалых і характэрных у сацыяльнай навуцы Царквы; яно прысутнічае ўжо ў першай вялікай сацыяльнай Энцыкліцы. Немагчыма сцвярджаць годнасць асобы, калі няма клопату аб сямье, аб групах,, асацыяцыях, тэрытарыяльных лакальных грамадах, значыць аб тых аб’яднаннях – эканамічнага, сацыяльнага, культурнага, спартыўнага, прафісыйнага і палітычнага характара, - якія ствараюцца людзмі спантанна і даюць ім магчымасць сапраўднага сацыяльнага ўзроста. Гэта асяроддзе цывільнага грамадства, якое разумееца як аб’яднанне адносінаў паміж індывідуамі і прамежкавымі грамадствамі; гэтыя адносіны рэалізуюцца ў сваёй першапачатковай форме і дзякуючы “творчай суб’ектыўнасці канкрэтнага грамадзяніна”. Гэтыя адносіны ўваходзяць у сацыяльную тканіну і складаюць аснову для сапраўднага суіснавання асобаў, робячы магчымым прызнанне самых высокіх формаў сацыяльнасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.