2006-11-10 10:58:27

Як жывуць грэка-католікі ў Закарпацці.


Біскуп Мілан Шашык, які чатэры гады ўзначальвае Мукачаўскую дыяцэзію Грэка-каталіцкай Царквы, вялікімі намаганнямі дабіўся пабудовы 50 новых храмаў. Ён звярнуўся да біскупаў Еўропы с заклікам прыехаць у дыяцэзію і на ўласныя вочы ўбачыць, з якімі цяжкасцямі сустракаюцца ягоныя вернікі.
Пад час нядаўняга наведвання сядзібы каталіцкай міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “Царква ў патрэбе”, біскуп Шашык паведаміў, як 82-гадовы парах Ужгародскага грэка-каталіцкага храма Перамянення а. Юрый Федака і ягоныя парафіяне ўжо 17 гадоў запар служаць літургіі пад адкрытым небам, бо прадстаўнікі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата, нягледзячы на рашэнне суда, адмаўляюцца звярнуць ці па чарзе выкарыстоўваць з грэка-католікамі храм, які некалі належаў менавіта грэка-католікам.
“Айцец Федака працягвае маліцца за царкоўную еднасць і, не звяртаючы ўвагі на чарговую надыходзячую зіму, моліцца на марозе, а не ў храме, бо яго туды не пускаюць”, - зазначыў біскуп Мілан Шашык.
Яго асаблівым гонарам з’яўляецца семінарыя, дзе вучыцца 145 семінарыстаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.