2006-11-10 11:41:45

У Рыме знаходзіцца прадстаўніцтва ФАО, структуры ААН па харчаванню і сельскай гаспадарцы. (Беларусь ад гэтага году з’яўляецца яе членам.) Сакратар Ватыкана па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Домінік Мамберці выступіў на чарговым пасяджэнні, якое праходзіць у гэтыя дні.


Пралат заявіў, што сучасны свет мае тэхналагічныя магчымасці пакласці канец голаду і недахарчаванню па цэлым свеце. Прадстаўнік Святога пасаду ад імя Папы Бенедыкта 16 сцвердзіў, што Царква заўсёды падтрымлівае людзей, якія займаюцца справаю умацавання салідарнасці і справядлівасці ў адносінах між народамі.
Арцыбіскцуп Доменік Мамберці зазначыў, што голад ёсць неад’емнаю часткаю і сучаснага свету. Гэта – вынік суадносінаў . “Прапаноўваць палітычныя, эканамічныя ці тэхнічныя шляхі вырашэння цяжкасцей чалавечага зграмаджання ня ёсць пакліканнем Царквы. Аднак у сваёй місіі па дабравешчанню Царква ўсведамляе адказнасць і сваю асаблівую блізкасць да пакутных людзей, што вымушаныя жыць у галечы і маюць недахоп харчавання. Дык дапамагае ўсімі сваімі наяўнымі спосабамі."









All the contents on this site are copyrighted ©.