2006-11-10 10:36:03

Монс. Балестреро выказаўся на тэму супрацоўніцтва прыхільнікаў розных рэлігій.


Сусветныя рэлігіі могуць мець важную ролю ў арганізацыі супрацоўніцтва паміж культурамі і этнічнымі групамі. Гэта супрацоўніцтва можа існаваць толькі ў абставінах, калі ні адна з іх не з’яўляецца ахвярай дыскрымінацый заснаваных на стэрыятыпах ці скажэнні ісціны. Гэты пункт гледжання Святога Пасада агучыў монс. Этторе Балестреро, які выступіў перад удзельнікамі штогадовага спаткання камітэта АБСЕ па правах чалавека.
Ён заклікаў 56 краінаў-членаў гэтай арганізацыі надаць болей увагі барацьбе супраць “прымхаў, нецярплівасці і дыскрымінацыі ў адносінах да хрысціянаў і прадстаўнікоў іншых рэлігій”.
Монс. Балестреро адзначыў, што ў сучасным свеце адбываюцца спробы справакаваць сутыкненне цывілізацый. У сувязі з гэтым рэлігіі могуць адыграць важную ролю ў развіцці міжкультурнага, міжрэлігійнага і міжэтнічнага супрацоўніцтва. “Аднак, сёння рэлігіямі вельмі часта маніпулююць і іх няверна трактуюць, хаця ж рэлігіі павінны з’яўляцца часткай рашэння праблемаў, якія існуюць паміж рознымі культурамі і цывілізацыямі”, - падкрэсліў прадстаўнік Апостальскай сталіцы.
“Дзеля палепшання гэтай сітуацыі неабходна адыйсці ад старых стэрыятыпаў і спрыяць паглыбленню сапраўдных ведаў адзін аб іншым. Партнёрскія зносіны патрабуюць дыялога, і ніякое партнёрства паміж культурамі, рэлігіямі ды этнічнымі групамі немагчыма без ведаў адзін аб іншым”, - дадаў монс. Балестреро.
Па ягоных словах, Святы Пасад лічыць, што адным з абавязкаў АБСЕ павінна стаць падтрымка вернага падыхода да рэлігій, у якім не будзе мейсца насмешкам над рэлігійнай ідэнтычнасцю людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.