2006-11-09 12:11:27

Помнік Янку Купалу будзе усталяваны ў гэтую пятніцу на Кутузаўскім праспекце
ў маскве.


Помнік з'яўляецца падарункам Беларусі. Аўтары праекта - беларускія мастакі Леў і Сяргей Гумілеўскія. Яны стварылі чатырохметровую бронзавую скульптуру песняра блакінтавокай Беларусі ў вобразе паэта-рамантыка. Ён натхняе на лірызм у маляўнічыv скверы , непадалёк ад Трыўмфальнай аркі. А ў самым сэрцы сталіцы Расіі - на славутай пляцоўцы Малага тэатра - яшчэ адно мастацкае прадстаўніцтва з Беларусі.Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы \cwm ўдзельнікам другога Міжнароднага фестывалю тэатраў Еўропы, які праходзіць ў Маскве да 25 лістапада. Купалаўцы прадставяць спектакль "Чычыкаў" па паэме Мікалая Гогаля "Мёртвыя душы".Як паведаміў на прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік Малога тэатра, вядомы акцёр і рэжысёр Юрый Саломін, у афішы фестывалю значацца ўсяго пяць спектакляў, аднак кожны з іх з'яўляецца шэдэўрам, а ўся праграма вызначаецца вялікай разнастайнасцю. Свае пастаноўкі прадстаўляюць cлавутыя калектывы: італьянскі тэатр "Пікала ды Мілана", Эстонскі драматычны тэатр з Таліна, гамбургскі тэатр "Талія" і ўкраінскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Івана Франко.На думку Юрыя Саломіна, вопыт і традыцыі нацыянальных тэатраў - здабытак і важная частка сусветнай духоўнай культуры-








All the contents on this site are copyrighted ©.