2006-11-09 12:11:54

Пакет міжнародных фінансавых аблігацый закуплены ў Лондане кардыналам Ренато Марціно ад імя Папы Бенедыкта 16. Сродкі ад іх продажу пойдуць у скарбонку кампаніі па вакцынацыі 500 млнаў дзяцей у бедных краінах.


Цэнныя паперы выпушчаныя Міжнародным фінансавым зграмаджаннем менавіта дзеля прышчэпак дзяцей. Акрамя дзяржавы Ватыкан праект будуць фінансаваць урады Велікабрытаніі, Італіі, Францыі, Нарвегіі, Швецыі,паўднёва-Афрыканскай Рэспуюлікі, Гішпаніі, Бразіліі. Ідэя нарадзілася ў Англіі, яе вылучыў міністр фінансаў краіны ордан Браун. Заключаецца яны ў тым. што аблігацыі падтрыманыя непасрэдна ўрадамі краін, што дазволіць хутка вышукваць сродкі на ажыццяўленне праграм па развіццю канкрэтных галін ці праектаў у бедных краінах,як цяпер, напрыклад, па вакцынацыі дзяцей. Першым афіцыйным пакупніком міжнародных аблігацый і стаўся прэзідэнт папскай рады "Справядлівасць і мір" кардынал Ренато Марціно.







All the contents on this site are copyrighted ©.