2006-11-08 14:35:14

У гэтую сераду прайшла чарговая сустрэча Папы Рымскага з вернікамі, сярод якіх было шмат пасвячаных асоб - больш, чым калісь. У ліку біскупаў з цэлага свету знайшоўся і наш , беларускі, Яго Экселенцыя Антоні Дзямянка. Інтэрв'ю з ім - напрыканцы нашага расказу аб агульнай аўдыенцыі 8 лістапада.


Бенедыкт 16 працягваў сваё разважанне аб асобе апостала Паўла, RealAudioMP3 назваўшы наверненне гэтага, першапачаткова пераследвальніка хрысціянаў, драматычным. "Мы апраўданыя не справамі сваімі, але праз Ласку Божую" - галоўны стрыжань навучання. "Для Паўла, - сказаў Папа, - вынікам гэтага вопыту было тое, што Хрыстус стаўся ягоным жыццём, натхніцелем усіх асветніцкіх працаў гэтага апостала. Cловамі і справамі Павел навучае і нас, што мы апраўдваемся перад Богам праз веру. Калі мы сустракаемся з міласэрднай справядлівасцю і ўступаем ў кантакт з Ім, дык тады здабываем здольнасць да больш тоеснага кантакту з іншымі людьмі.
Праз веру і Хрост мы ўдзельнічаем у Смерці і Паўстанні з мёртвых Госпада нашага , дык паўстаем для Жыцця Новага. Адцяпер мы жывем ў Хрысце, роўна як Ён жыве ў нас.Гэты саюз - таямнічы, ён не выкараняе розніцы між намі і Ім. Дзякуючы прыкладу святога Паўла мы можам зразумець, што вера павінна быць увасобленаю ў справах жыцця, асвячанага ціхім пакланеннем Богу і хвалой Яму. .Жывучы ў пастаянным адчуванні падзякі Яму за Ласку, мы стаемся ў духу радаснага даверу да Ягонае Любові, выяўленай свету ў Сыне Яго Езусе Хрысце.
Напрыканцы Папа звярнуўся да ўсіх, сабраных на плошчы святога Пятра, у розных мовах. Па-англійску ён павітаў прысутную моладзь, асабліва групу юнакоў і дзяўчат розных нацый і рэлігій, якія прыбылі з Асізі, дзе разам маліліся аб міры. "Свет мае неадкладную патрэбу ў міры!"- усклікнуў Папа,- " Сустрэча адбылася, каб адзначыць 20-ю гадавіну Міжрэлігійнага дня малітвы аб міры, скліканага маім папярэднікам Янам Паўлам 2,- сказаў Бенедыкт 16.- Дзякую лідэрам розных рэлігій, якія дапамаглі гэтае падзеі, а таксама Апостальскай Радзе па міжрэлігійным дыялогу - арганізатару акцыі. Дарагія маладыя сябры! Сустрэча ў Асізі падкрэслівае сілу малітвы ў справе стварэння мірнай будучыні. Сапраўдны мір пераўтварае сэрцы. Ён адчыняе іх для дыялогу, паразумення і сяброўства, ён здольны ліквідаваць перашкоды, узбудаваныя насіллем, нянавісцю і помстай. Жадаю, каб вы вярнуліся да вашых уласных рэлігійных грамад як сведкі "духа Асізі", як пасланнікі міру і супакою, што з'яўляецца дарам Божым і жывым знакам надзеі для сучаснага свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.