2006-11-07 12:05:43

У Італіі выдаецца часопіс "Аазіс",які быў створаны для падтрымкі хрысціянскіх меньшасцей па мусульманскіх краінах. Задумаў выданне Патрыярх Венецыянскі кардынал Анжэло Скола, які выступае за паглыбленне ўзаемапазнавання і дыялог між хрысціянамі і прыхільнікамі Іслама.


Чарговы, 4 нумар прысвечаны хрысціянам і "11-му верасня". Аўтары прысвячаюць свой паглыблены роздум таямніцы зла і адказнасці веруючых у Бога дабра, збаўленню праз Крыж Гасподні.
У сваім рэдактарскім артыкуле сам кардынал Скола прыклікае усіх хрысціянаў Захаду прыслухацца да крытыкі, што йдзе з Усходу. неабходна задумацца над чыста інтэлектуальнай і абстрактнай, як лічыць гэты каталіцкі дзеяч, прэтэнзіяй Захаду накіроўваць "дэмакратыю на экспарт". патрыярх Венецыі задае рытарычнае пытанне:"Ці не павінны мы сёння запытацца ў сябе, ці ж ня быў прарочым вялікі і не пачуты заклік Папы Яна Паўла 2 супраць вайны ў Іраку?" Далей аўтар прапаноўвае задумацца і над іншым працэсам - так татальным змешваннем хрысціянства з заходняй цывілізацыяй. Яно дазваляе многім мусульманскім братам абвінавачваць адначасова хрысціянства і захад разам. так, як бы нешчта адзінае і памечанае знакам дэградацыі.
У апошнім нумары часопіса "Аазіс" ёсць прапанова: каб з Ісламам стваралі дыялог перш за ўсё браты-хрысціяне Ўсходу з іхнім тысячагадовым вопытам.







All the contents on this site are copyrighted ©.