Пасланне Свяцейшага Айца да ўдзельнікаў "Сацыяльных тыдняў" у Таледо.
“Сапраўднае суіснаванне народаў і культур мае на ўвазе не толькі адсутнасць дыскрымінацыі,
але і трывалае імкненне да супрацоўніцтва”, - заявіў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°. Гэта
меркаванне Папы пададзена ў яго пасланні да ўдзельнікаў так званых “Сацыяльных тыдняў”,
якія праходзілі ў гішпанскім горадзе Толедо з 2 да 5 лістапада. Тэма спаткання, якое
праводзілася ў бягучым годзе ўжо ў 40 раз, - “Хрысціянскія прапановы аб стварэнні
культуры суіснавання”. Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бертоне накіраваў
пасланне Свяцейшага Айца на імя Хосе Томаса Рагті Гіла, галоўнага арганізатара сустрэчы. “Супольнае
існаванне – “гэта дэлікатнае пытанне”, вакол якога шмат непаразуменняў і занадта ўпрошчванняў”,
- падкрэсліў Бенедыкт XVI°. На думку Папы, паняцце суіснавання нельга абмяжоўваць
“роўнасцю палоў, адсутнасцю дэскрымінацыі ці маргіналізацыі агульных вартасцяў і ідэй,
якія больш чым што-небуць акрэсліваюць ідэнтычнасць асобных людзей і сацыяльных груп”.
Свяцейшы Айцец упэўнены, што супольнае існаванне павінна характэрызавацца “сяброўствам,
згодай і супрацоўніцтвам у тым, што з’яўляецца агульным для ўсіх”.