2006-11-06 14:39:56

У Празе маліліся за двух пахаваных там прэзідэнтаў БНР.


У чэшскай сталіцы на Альшанскіх могілках пахаваныя два прэзыдэнта БНР – Пётр Крачэўскі і Васіль Захарка.
Пётр Крачэўскі памёр ў 1928-м годзе, Васіль Захарка – у 1943-м. Помнікі на магілах беларускіх дзеячоў былі адноўленыя коштам фундацыі Крачэўскага, якая закладзена беларускімі эмігрантамі ў ЗША.
Сёлета, як і ў ранейшыя гады, на Альшанскія могілкі 2 лістапада прыйшлі члены суполкі “Скарына”, Звязу беларусаў замежжа, студэнты і стажоры, што вучацца ў гэтыя дні ў Чэхіі. Сярод іх і чатыры радныя БНР – Аляксандр Лукашук, Сяргей Навумчык, Юрка Станкевіч, Уладзіслаў Яньдзюк.
Згадваючы складаны і цалкам яшчэ недаследаваны праскі пэрыяд ураду БНР, гаварылі і пра ролю славутай Ларысы Геніюш, якая па сьмерці Захаркі (яна называе яго ў сваіх успамінах “дзядзька Васіль”) некаторы час заставалася адказнай за лёс спадчыны БНР.
Згадвалі многіх выбітных беларусаў, чый лёс быў звязаны з Прагай. Сяргей Навумчык гаварыў пра Васіля Быкава. Юрка Станкевіч прыпомніў, як яшчэ застаў тут Забэйду-Суміцкага, наведаваў ягоную кватэру, у якой на спеў гаспадара ў вокнах рэзанавалі шыбы...
Збор на Дзяды стаў для беларускай грамады адной з рэдкіх магчымасцяў сустрэцца ў шырэйшым коле. Пыталіся пра навіны з Беларусі, дзяліся ўласнымі…
На разьвітанне грамада фатаграфавалася на прыступках царквы – на гэты раз са сцягам, які летась перадалі суполцы “Скарына” абаронцы лагеру на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.







All the contents on this site are copyrighted ©.