2006-11-06 14:43:14

У нядзелю 5 лістапада Свяцейшы Айцец адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву "Анёл Панскі".


У нядзелю 5 лістапада Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву “Анёл Панскі”. Пад час свайго казання Папа сказаў: “Дарагія, браты і сёстры! У гэтыя дні, калі мы прыпамінаем нашых памёрлых, у многіх парафіях асаблівым чынам прыпамінаюць нябожчыкаў. Гэта добрая нагода для ўспаміну ў малітвах нашых родных і паразважаць аб рэчаіснасці смерці пад оглядам таго, што так званая “цывілізацыя дабрабыту” часта засланяе чалавечае сумленне у рамках штодзённых клопатаў. Смерць, у рэчаіснасці, з’яўляецца складаючай часткай жыцця, і гэта не толькі канец, але, гледзячы ўважліва, можа здарыцца ў кожны момант. Нягледзячы ні на што адыход дарагога нам чалавека дазваляе нам зноў засяродзіцца на гэтай “праблеме”, адчуваючы смерць смерць як прысутнасць радыкальна варожую і супраціўную нашаму натуральнаму пакліканню да жыцця і радасці.
Езус ператварыў сэнс смерці. Ён зрабіў гэта Сваім навучаннем і, перад усім, Сваім прыняццем смерці. “Паміраючы Ён зруйнаваў смерць”, - гаворыцца пад час пасхальнай літургіі. Сын Божы пажадаў такім чынам да канца падзяліць наш чалавечы лёс, каб адкрыць яго да надзеі. Езус нарадзіўся, каб мець магчымасць памерці і ў гэты спосаб вызваліць нас ад рабства смерці. Як гаворыцца ў лісце да гебрэяў: “Ён прыняў смерць на карысць усім”. Ад гэтага моманту смерць зрабілася іншай: яна была пазбаўлена сваёй атруты. Любоў Божая, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - праз Езуса надала новы новы сэнс чалавечаму існаванню. Калі ў Хрыстусе чалавечае жыццё ёсць “пераходам з гэтага свету да Нябеснага Айца”, гадзіна смерці з’яўляецца момантам, калі гэта здзяйсняецца. Канкрэтным і канчатковым чынам. Тыя, што жывуць па прыкладу Езуса, вызваляюцца ад страха смерці. Не трэба баяцца смерці цела, вера надае нам надзею быць абуджанымі ў свой час. Сапраўдная смерць, якой трэба баяцца, гэта смерць душы, што завецца ў Апакаліпсісе “другой смерцю”. I на самой справе, той, што памерае ў смяротным граху, без пакаяння, адштурхоўваючыся ад Божай Любові, сам сябе выключае з Каралеўства жыцця.
З дапамогай Найсвяцейшай Марыі і Святога Язэпа звернімся да Пана па ласку спакойна падрыхтавацца да пераходу ў іншы свет, калі Ён пажадае паклікаць нас у надзеі спачываць з Iм вечна, разам са святымі і нашымі блізкімі, што ўжо памерлі.
На прыканцы свайго казання Бенедыкт XVI° выказаў сваю занепакоенасць з нагоды сітуацыі, якая склалася ў сектары Газа і выказаў сваю духоўную блізкасць да цывільных грамадзянаў, які пакутуюць ад наступстваў згаданай сітуацыі. “Я прашу вас, - зазначыў Папа, - аб’яднаццца са мной у малітве, каб Усемагутны і Літасцівны Бог прасвятліў розумы членаў ізраільскага і палестынскага ўрадаў, а таксама нацый, якія маюць адказнасць за сітуацыю ў гэтым рэгіёне, каб спыніць праліццё крыві, павялічыць гуманітарную дапамогу і распачаць сур’ёзны і канкрэтны дыялог.







All the contents on this site are copyrighted ©.