2006-11-02 14:17:08

"Святыя - гэта шанаваныя сведкі вечнага жыцця", -так сказаў Бенедыкт 16 у часе святой імшы, што адпраўляў з нагоды дня Усіх Святых у базіліцы Святога Пятра ў Рыме. Ягоная думка ахінула і ўсіх памёрлых, аб якіх Царква моліцца па цэлым свеце. Памёрлыя і спасярод іх святыя - складаюць сутнасць і сучаснага чалавека, аб якім асаблівы клопат. Папа якраз аб гэтых сынах і дочках чалавечых узносіць малітву ў задушных малітвах гэтых святаў. Мы перадаем вам, жывым, каб былі жывыя якнайбольш,гэтую ягоную малітву і блаславенства, у якіх Папа ўпрошвае Міласэрднага Бога каб давёў усіх да Нябеснай радзімы, да высокасці, да сапраўнага прызначэння чалавечага, і каб выбавіў ад злога.


RealAudioMP3 (малітва Бенедыкта 16 аб памёрлых за жывых).У сваім навучанні Папа сказаў :"Гэтая Літургія запрашае ўсіх падзяліць нябеснае блаславенства святых, прыняць удзел у іхняе радасці. "Узрадуемся ўсе ў Госпадзе"! Царква святкуе сваю годнасць як Маці святых, адлюстраванне нябеснага паселішча. Святыя ня ёсць нейкаю малою кастаю выбраннікаў, але тымі, у кім прысутнічае любоў і вернасць выконваць Божую волю, людзей розных нацый і эпох, якіх вялікае мноства. Апакаліпсіс расказвае аб колькасці людзей "якіх немагчыма пералічыць - з усіх плямёнаў і каленаў, народаў і моваў ": Тут святыя Старога запавету.., і Новага запавету , ажно да сведкаў Хрыстовых нашага часу. Іх аб'ядноувае жаданне увасабляць Эвангелле ў натхненні Духа Святога для Божага народу.(Голас папы) Святы Бернард ...казаў:" ... святыя ня маюць патрэбы ў нашым усхваленні і нашым кульце".
- Быць святым - працягваў Бенедыкт 16, - значыць жыць блізка Бога, у Ягонае сям'і. Такім ёсць пакліканне для ўсіх нас, што падкрэсліў моцна і 2 Ват.Сабор. Як жа мы можам стацца святымі?- запытаўся далей Папа - наш сучаснік.- Вопыт Царквы сведчыць, што пры ўсіх розніцах асобаў святыя заўсёды крочаць дарогаю Крыжа, дарогаю самаадданасці. святасць - гэта пастаяннае намаганне, але яна даступная кожнаму, бо не так ёсць справаю чалавечаю, як дарам Бога-Трыадзінага Найсвятога. і святыя для нас - гэта нашыя сябры, узор, жыццёвы эталон. Дык папросім іхняе дапамогі ў намаганні быць ім падобнымі і здольваць адказваць на Боскае пакліканне! Багамаці ёсць люстэркам кожнае святасці. Хай Яна, Найсвяцейшая Дзева Марыя, робіць нас усіх вернымі вучнямі Сына Свайго Езуса Хрыста!"
У часе Літургіі пад купалам галоўнай Базілікі свету былі ўзнесены малітвы верных у розных мовах, са славянскіх - па-польску, да якой можыце далучыцца:
(Малітва верных па-польску).















All the contents on this site are copyrighted ©.