2006-11-02 14:19:22

Папа Рымскі сёння,2 лістапада, у царкоўны Дзень прыпамінання ўсіх памёрлых у Бозе, маліцца ў гэты момант,калі вы слухаеце нашу перадачу (20-00) у гротах гораду-дзяржавы Ватыкан за душы сваіх паснулых папярэднікаў на Пятровым Пасадзе.


RealAudioMP3 Бенедыкт 16 аддае даніну павагі і любові, перш за ўсё, свайму сябру і паплечніку Яну Паўлу 2. Аб яго душы маліўся і прыпамінаў постаць "польскага Папы" падчас святой Літургіі і вікарны кардынал Рыма Камілло Руіні на манументальных сталічных могілках Кампо Верано.Прыгадаем, што сёння дапаможны біскуп Паўднёвай часткі Рыма Паоло Скьявон -служыць Імшу за душы памёрлых на марскім Міжземнаморскім ўзбярэжжы пры Рыме ў старажытнай царкве, асабліва шанаванай праваслаўнымі - у горадзе Антычная Осція ,а біскуп паўночнай часткі Вечнага гораду Энцо Дзьечы - на могілках Пріма Порта, дзе знаходзіцца агульны склеп-магіла айцоў-марыянаў, у якой адпачываюць рэшткі і беларускіх, украінскіх і рускіх святароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.