2006-11-01 11:04:54

Папа назначыў новага кіраўніка Кангрэгацыі да спраў святароў і галоўнага настаяцеля базылікі Святога Пятра.


31 кастрычніка, напярэдадні свята Усіх Святых Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° назначыў новага галаву Кангрэгацыі да спраў святароў. Iм стаў бразільскі кардынал Клаудзіо Хуммес, які раней быў арцыбіскупам горада Сан Паоло. Былы кіраўнік згаданай Кангрэгацыі, калумбійскі кардынал Дарыо Кастріллон Хойос адыйшоў на пакой з нагоды сталага ўзросту. Адначасова Папа назначыў новага галоўнага настаяцеля базылікі Святога Пятра. Iм стаў арцыбіскуп Анджело Комастрі, які змяніў на гэтай пасадзе 77-гадовага кардынала Франчэско Маркізано.
Кардынал Хуммес мае 72 гады, ян стаў святаром-францішканцам у 24 гады, узняты да біскупскай годнасці ў 1975 годзе. У 1998 годзе быў назначаны арцыбіскупам горада Сан Паоло. Ён вядомы сваёй экуменічнай дзейнасцю і працай па заангажаванню свецкіх вернікаў, перад усім простых працаўнікоў у рэлігійнае жыццё. Кардынал Хуммес прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Сусветнага дня сямьі, які праходзіў у Рыў ді Женейро ў 1997 годзе з удзелам Свяцейшага Айца Яна Паўла II°. Быў узведзены да кардынальскай годнасці Янам Паўлам II° у 2001 годзе.
Новы галоўны настаяцель ватыканскай базылікі Святога Пятра, монсіньор Анджело Комастрі мае 63 гады. Быў высвячаны ў святары ва ўзросце 24 гадоў. З 1966 да 2005 года выконваў пастырскае служэнне на пасадзе арцыбіскупа італьянскага горада Лорето. Быў старшынёй Камітэта па падрыхтоўцы Вялікага Юбілея 2000 года Iтальянскай біскупскай канфярэнцыі; у 2003 годзе ўзначаліў духоўныя практыкаванні ў Ватыкане, у якіх прыймаў удзел Свяцейшы Айцец Ян Павел II°. Бенедыкт XVI° запрасіў арцыбіскупа Комастрі падрыхтаваць тэксты для Крыжовай дарогі ў бягучым годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.