2006-11-01 10:59:45

Некаторыя выказванні Бенедыкта XVI° аб святасці.


За паўтара года свайго пантыфікату Папа шмат разоў звяртаўся да тэмы святасці. Прыгадаем некаторыя думкі Свяцейшага Айца прамоўленыя ім у гэты перыяд на конт паняцця святасці. Так, пад час свайго казання 23 кастрычніка 2005 года, прамоўленага ў часе беатыфікацыйнай цэрымоніі, Бенедыкт XVI° зазначыў, што святыя – гэта тыя асобы, якія меюць мужнасць пакінуць усё каб зрабіцца “сябрамі Езуса”. Яны паказваюць нам, што вера “гэта не сукупнасць забаронаў” ці сумных адмоў маральнага характара. На самой справе гэта выбар перапоўнены радасцю, бо пэўныя рэчы пакідаюцца, таму што было знайдзена лепшае. Гэта “спатканне з Асобай Езуса”, з “Яго позіркам, поўным любові”, што “надае жыццю новыя далягляды і новы канчаткова вырашыны напрамак”: “Святым ёсць кожны, хто ў такой ступені узрушаны прыгажосцю Бога і яго дасканалай ісцінай, што робіцца здольным пераўтварыцца прагрэсіўным чынам. Дзеля гэтай прыгажосці і ісціны ён гатовы адмовіцца ад усяго, у тым ліку ад самого сябе. Святым хапае любові Бога, якая выяўляецца ў пакорлівым і бескарыслівым служэнні блізкім, перад усім тым, якія не ўстане змяніць сябе.
19 кастрычніка бягучага года ў Вероне Свяцейшы Айцец выказаў наступную думку:
“Зрабіцца святым у рэчаіснасці значыць у поўні здзейсніць тое, чым мы ўжо з’яўляемся – “дзецьмі Божымі”: дзякуючы Сваёй смерці і ўваскрасенню Езус споўніў “найвялікшую змену ў гісторыі” і тым самым Сваёй Ласкай даў нам магчымасць падзяліць жыццё з Богам. “Гэта не я, які жыве, - кажа св. Павел, - але Хрыстус жыве ўва мне”.
“Такім чынам была зменена і мая асабістая асоба, пры пасрэдніцтве Хросту, і я працягваю існаваць толькі ў гэтай змене. Маё ўласнае “я” адарванае, заместа гэтага я атрымліваю больш істотную рэч, у якой маё “я” з’яўляецца зноў, але змененае, ачышчанае, “адкрытае пры пасрэдніцтве уваходу ў іншае, у якім набывае сваё новае вымярэнне існавання. Такім чынам, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - мы робімся “тымі, што жывуць у Хрыстусе”, новымі асобамі і наша “я” вызваляецца ад сваёй ізаляванасці. “Я, але не такі як раней”: вось формула існавання хрысцьяніна заснаваная на Хросце. Формула уваскрашэння ў часе, формула хрысціянскай “навіны”, якая заклікана пераўтварыць свет.
Бенедыкт XVI° таксама сцвердзіў, што святыя не могуць утрымліваць у сабе вялікую радасць спаткання з Богам, але перадаюць іншым прыгажосць веры. I робяць гэта з пакорлівасцю і мірам, у міласэрнасці і ісціне, з лагоднай сілай, якая паходзіць ад еднасці з Езусам, сведчачы, што “тыя, якія вераць, ніколі не застаюцца самотнымі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.