2006-11-01 18:32:49

"Каб быць святым, не трэба рабіць нешта экстраардынарнага, ані валодаць нейкімі надзвычайнымі харызмамі... дастаткова пачуць Хрыста і потым следаваць за Ім, не губляючы духу ў абліччы цяжкасцей"- сёння сказаў Папа Бенедыкт 16 падчас гамеліі ўва Ўрачыстай Літургіі з нагоды свята Ўсіх Святых. Потым на плошчы Святога Пятра, ужо па-за мурамі ў славутай базілікі Першаапостала, звярнуў ён абадзёрванне і падчас малітвы "Анёл Гасподні" з вакна сваёй біліятэкі, да " дарагіх братоў і сясцёр".


RealAudioMP3 (Голас папы)- Сёння адзначваем фесту Ўсіх Святых, а заўтра будзем малітоўна ўспамінаць памёрлых вернікаў,-сказаў Папа.- Гэтыя дзве падзеі даюць нам нагоду падумаць аб Жыцці Вечным. Сучасны чалавек чакае на гэткае Вечнае жыццё, ці лічыць,што гэтая ідэя належыцца да міталёгіі, бадай ужо пераўзыдзенай навукай.
У нашай сучаснасці больш чым калісь усе так моцна захопленыя земскімі рэчамі, што з іх цяжка выцягнуць галаву,каб думаць аб Богу як крыніцы Гісторыі і самога нашага жыцця. Аднак, чалавечае існаванне па самой сваёй прыродзе мяркуе чагосьці большага ( за мітусню), дык ёсць неад'емнаю ад чалавечае істоты прага справядлівасці, праўды, поўні шчасця. (Голас Папы) Энігма (неасягальнасць думкаю) смерці падштурхоўвае ў многіх жаданне і надзею сустрэцца ў лепшым свеце з дарагімі страчанымі людзьмі.Таксама ўзмоцнівае пэўнасць ў канчатковым правасуддзі, якое ўсталюе справядлівасць... калі кожнаму будзе дадзена па заслугах. (Голас Папы). Вечнае жыццё для нас, хрысціянаў не значыць толькі існаваць заўсёды, але азначае новую якасць, поўнае пашлыбленне ў ласку Божую,якая вызваляе ад злога і ад смерці, якая дае камуньёнэ - спалучэнне ўсіх братоў і сясцёр, якія бяруць удзел ў Боскае Любові, у адно -без абмежаванняў. .. ажывім наша пачуццё блізкасці Святых,.. якія указваюць мэту нам - сустрэчу твар у твар з Богам! Памолімся, каб гэта ажыццяўлялася спадчынаю для не толькі дарагіх для нас, але й ўсіх памёрлых."..
Напрыканцы Папа прыклікаў усіх набліжаць вечнае жыццё ўжо тут, у земскім, праз поўнае наверненн і дзеянні Міласэрднасці і звярнуўся да маці Міласэрднасці - Марыі ( Малітва
да Багародзііцы)
Гэтак сёння завершылася сустрэча ў Ватыкане вернікаў з Бенедыктам 16 з нагоды фесты Усіх Святых.








All the contents on this site are copyrighted ©.